
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам трэба быць адзінымі ў адстойванні інтарэсаў нашай краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сёння спікер правяла сустрэчу з членамі Бюро ЦК БРСМ і Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ролю маладзёжных арганізацый пераацаніць нельга. Вы тыя людзі, якія павінны сёння актыўна працаваць, уласным прыкладам паказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Вы павінны справамі паказваць сваю работу, - адзначыла Наталля Качанава. - Вы бачыце, якое нагнятанне адбываецца вакол нашай краіны. Трэба быць адзінымі ў адстойванні інтарэсаў нашай краіны і той палітыкі, якая праводзіцца нашым Прэзідэнтам".
А палітыка ў нас вельмі простая: міралюбнасць і справядлівасць, падкрэсліла спікер. "Каб было камфортна, каб была справядлівасць ва ўсім. Калі чалавек адчувае справядлівасць, тады лягчэй жыць", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
"Вы павінны жыць сумленна і працаваць на карысць краіны", - дадала Наталля Качанава, звяртаючыся да моладзі.-0-