Наталля Качанава і Шаўкат Мірзіёеў. Фота Савета Рэспублікі
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан - дружалюбныя краіны, блізкія па духу народы, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь і Узбекістан - гэта дружалюбныя краіны, блізкія па духу народы. Вядома, танальнасць нашай дружбе задаюць нашы лідары, прэзідэнты нашых краін. І той візіт, які адбыўся ў лютым 2024 года нашага Прэзідэнта ва Узбекістан, і падпісанне дарожнай карты аб супрацоўніцтве на 2024-2025 гады надалі новы імпульс нашаму супрацоўніцтву", - сказала Наталля Качанава.
Паводле слоў спікера, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках заключаных дамоўленасцей. "Вядома, роля парламента ў рэалізацыі гэтых задач вялікая. І сёння, як ніколі, роля парламента павінна быць больш важкай і голас парламентарыяў павінен гучаць ярчэй. Таму што мы працуем над законапраектамі, якія павінны ісці ад жыцця, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Мы - палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, для нас вельмі важна рэгіянальнае супрацоўніцтва. Мы гэта пытанне таксама абмяркоўвалі. У нас створаны групы дружбы, але мы вывелі наша супрацоўніцтва на новы ўзровень - сёння ўжо будзе камісія па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам. Рэгіянальнае супрацоўніцтва, работа з людзьмі - гэта таксама асноўнае пытанне".
"У мяне добрыя ўражанні ад сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана. Таму што я ўбачыла лідара, чалавека, які жыве праблемамі свайго народа, сваёй краіны і робіць усё для сваёй краіны. Сведчанне таго - тыя праекты, якія рэалізуюцца, і рэформы, якія праводзяцца ў краіне, тыя дасягненні, якія ўжо ёсць, цудоўная работа з моладдзю. Вядома, гэта ўсё дае свае вынікі, - дадала Наталля Качанава. - Мы шчыра ўдзячны за тое, што наша дэлегацыя ўчора змагла пабываць на цудоўным фестывалі ("Мелодыі Усходу". - Заўвага БЕЛТА), дзе гісторыя, традыцыі, душа Узбекістана, і мы гэта адчулі. Гэта, вядома, і патрыятычнае выхаванне, у тым ліку моладзі, любоў да Радзімы і гонар за сваю краіну. Таму што такія слаўныя і цудоўныя традыцыі ў культуры, гісторыі, якія ёсць ва ўзбекскага народа, - гэта нацыянальны здабытак, гэтым трэба ганарыцца".
У час размовы бакі высока ацанілі плённыя вынікі сумесных мерапрыемстваў па лініі парламентаў, праведзеных гэтымі днямі ў Ташкенце,
у тым ліку сустрэч у Олій Мажлісе Узбекістана і ў рамках II Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму. Акрамя таго, была падкрэслена важнасць прадаўжэння інтэнсіўнага міжпарламенцкага дыялогу, накіраванага на падтрыманне канкрэтных праектаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферах гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і іншых прыярытэтных напрамках.
Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. Гэтымі днямі ў Ташкенце праходзіць II Узбекска-беларускі жаночы бізнес форум. Ад беларускага боку ў ім прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках I Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісана 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключана 15 кантрактаў больш як на Br90 млн, або 350 млрд узбекскіх сумаў.-0-