Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 верасня 2024, 16:20

Качанава: адукацыя - гэта будучыня краіны

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адукацыя - гэта будучыня краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г.Мінску Наталля Качанава ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка гімназіі нумар 42 г.Мінска імя Ж.І.Алфёрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шчыра рада павіншаваць вас усіх з цудоўным святам - Днём ведаў. Гэта свята традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне, і мы ўсе рыхтуемся да гэтага цудоўнага дня - бацькі, педагогі, будаўнікі, - сказала Наталля Качанава. - Віншую вас яшчэ з адным святам - гімназія нумар 2 імя Жарэса Алфёрава набыла новы будынак - прыгожы, утульны, камфартабельны - для вучобы нашых дзяцей і работы педагогаў. Сёння вы адкрываеце новую старонку ў гісторыі вашай гімназіі. Гэты год для нас асаблівы - 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя ўстанаўлення інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Сістэма адукацыі - прыярытэтны напрамак у сацыяльнай палітыцы нашай дзяржавы, таму што мы разумеем, што адукацыя - гэта будучыня нашай краіны".

"Хачу павіншаваць нашых першаклашак. Наколькі для іх гэта хвалюючы дзень! Дарагія дзеці, вучыцеся добра, а самае галоўнае - сябруйце, любіце сваіх настаўнікаў і не засмучайце бацькоў. Мы шчыра жадаем вам, каб гэта гімназія стала для вас добрым домам, - адзначыла спікер. - Шчыра віншую старшакласнікаў - тых, хто ўжо ў гэтым годзе будзе выбіраць свой прафесійны шлях. Выберыце правільную прафесію, якая будзе вам даспадобы. Так, каб вы маглі жыць, працаваць і вучыцца і атрымліваць асалоду ад гэтага, і рабіць усё для таго, каб наша краіна была магутнай і моцнай. Я шчыра віншую педагогаў, настаўнікаў, выхавальнікаў - усіх тых, хто будзе працаваць і працуе ў такой няпростай сферы - сістэме адукацыі, але такой патрэбнай нашай краіне".

Гімназія размешчана па вул.Ільянскай і разлічана на 1020 навучэнцаў. У ёй ёсць плавальны басейн і аснашчаныя спортабсталяваннем спартыўныя залы, цір. Для ўсебаковага развіцця навучэнцаў ёсць актавая зала, камп'ютарны кабінет, асобныя кабінеты для педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара і кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Медыцынскі блок і харчаблок абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Тэрыторыя гімназіі поўнасцю добраўпарадкавана, на ёй размешчаны спартыўныя пляцоўкі для заняткаў рознымі відамі спорту. Прыярытэтным напрамкам работы гімназіі з'яўляецца стварэнне шматфункцыянальнага адукацыйнага асяроддзя, што забяспечвае атрыманне якаснай агульнай сярэдняй адукацыі кожным навучэнцам з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрэбнасцей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі