Наталля Качанава
2 снежня, Глыбокае /Кар. БЕЛТА/. Ад устойлівага рэгіянальнага развіцця залежыць дабрабыт краіны ў цэлым, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу на тэму "Будаўніцтва жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю 20 тыс. чалавек і менш". Выязное пасяджэнне праходзіць у Глыбокім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адным з асноўных напрамкаў у развіцці нашай краіны, вызначаных шостым Усебеларускім народным сходам, з'яўляюцца моцныя рэгіёны. Пільная ўвага да ўстойлівага рэгіянальнага развіцця невыпадкова. Ад яго залежыць дабрабыт нашай краіны ў цэлым. Не толькі сталіца і абласныя цэнтры, але і сярэднія, малыя гарады, сельскія тэрыторыі павінны быць прывабнымі для жыцця, - сказала Наталля Качанава. - Выступаючы на абласным свяце працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Магілёўскай вобласці, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Моцныя рэгіёны - гэта моцная краіна! Гэтым шляхам мы будзем рухацца. Гэта ўжо не тактыка, гэта стратэгія". Наш нацыянальны лідар Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка чарговы раз абсалютна мае рацыю. Менавіта ў патэнцыяле рэгіёнаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь бачыць аснову для далейшага прагрэсу нашай дзяржавы".
На жаль, магчымасці сельскіх тэрыторый, малых гарадоў задзейнічаны не ў поўную меру, адзначыла спікер. "Наша задача - калектыўнымі намаганнямі выпрацаваць падыходы, вызначыць ключавыя напрамкі для ажыццяўлення гэтай стратэгіі", - падкрэсліла Наталля Качанава.
"На папярэднім пасяджэнні савета мы разгледзелі пытанне аб замацаванні кадраў у сельскай мясцовасці. Але жыллёвае пытанне - асноўнае", - дапоўніла спікер.-0-