Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2024, 19:11

Качанава: ад кожнага з нас залежаць мір і спакой на роднай зямлі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад кожнага з нас залежыць, ці будзем мы жыць у мірнай краіне, ці будзе ў нас мір і спакой. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Мінску Наталля Качанава ў час сустрэчы з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя Мінска, якая прайшла ў Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нехта цяпер можа думаць, што няхай усё вырашаюць іншыя, напрыклад, Прэзідэнт, урад. Сёння настаў час, калі кожны з нас адказвае за будучыню сваёй краіны не ў пераносным сэнсе гэтага слова, а ў прамым. Ад кожнага з нас залежыць, ці будзем мы жыць у мірнай краіне, ці будзе ў нас мір і спакой. Наш Прэзідэнт ніколі не гаворыць нічога проста так, калі ён сказаў, то ў перспектыве гэта будзе менавіта так. Я на сваім жыццёвым вопыце ў гэтым пераканалася. Для таго каб захаваць мір, суверэнітэт і спакой у нашай краіне, кожны павінен рабіць на сваім месцы тое, што павінен, і рабіць гэта сумленна, адкрыта, прыстойна, добрасумленна, разумеючы, што ад цябе залежыць многае", - сказала Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла, што цяпер няпросты для краіны час - санкцыйны націск. "Прэзідэнт паставіў задачу - людзі на сабе не павінны адчуць санкцыі. І людзі не адчулі. У мінулым годзе ВУП склаў 103,9 працэнта, такога не было ў дасанкцыйны час. І мы бачым, што рост прадаўжаецца. Таму што ўсе сканцэнтраваліся, і эканамічны блок працуе на тое, каб у нас усё было сваё. Плюс мы пашыраем зону супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія нацэлены на канструктыў у рабоце з намі. У 2022 годзе мы пенсіі павышалі тройчы, у 2023 годзе - двойчы. Гэта адзін з пунктаў, калі мы разумеем, што ўсё ў нас складваецца нармальна. Цяпер пенсіі павысілі на 10 працэнтаў. Такая палітыка ў нас у краіне праводзілася і праводзіцца, мы сацыяльна арыентаваная дзяржава. Дзяржава ўзяла на сябе адказнасць і нясе яе за самае галоўнае ў нас у краіне - за чалавека з яго праблемамі, пытаннямі, задачамі, якія мы павінны вырашаць на карысць гэтага чалавека", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі