Наталля Качанава
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя праектаў на тэрыторыі сталічных прадпрыемстваў "Гарызонт" і "Мотавела" ідзе па графіку, і нават з апярэджаннем графіка. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт абазначыў тры групы пытанняў. Яны датычыліся сітуацыі ў сталіцы, паколькі Наталля Качанава таксама з'яўляецца ўпаўнаважаным кіраўніка дзяржавы па горадзе Мінску. Другая група пытанняў датычыцца таго, як у Савеце Рэспублікі пачала работу новая каманда. Трэцяя - міжнародныя кантакты па лініі Савета Рэспублікі.
"Я далажыла аб выкананні даручэнняў. Перш за ўсё гэта датычылася прадпрыемстваў, якія наведваў Прэзідэнт, - "Мотавела", МАЗ, "Гарызонт", - адзначыла спікер. - Мы вядзём кантроль за дзейнасцю гэтых прадпрыемстваў, за рэалізацыяй праектаў, якія ажыццяўляюцца на гэтых прадпрыемствах. Усё ідзе па графіку, і нават з апярэджаннем графіка".
Як і было запланавана, у 2025 годзе на тэрыторыі завода "Мотавела" ў Мінску на поўную моц пачне працаваць не толькі само гэта прадпрыемства, але і тыя рэзідэнты, якія знаходзяцца ў створаным там тэхнапарку. "Закантрактавана 138 рэзідэнтаў, 83 прадпрыемствы працуюць ужо на гэтай тэрыторыі", - сказала Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, па аналогіі з "Мотавела" плануецца развіваць тэрыторыю прадпрыемства "Гарызонт". "Асноўныя часткі задзейнічаны пад вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання (гэта прадпрыемства выпускае ўжо ноўтбукі). А астатнія плошчы будуць здаваць у арэнду для адкрыцця прамысловых вытворчасцей", - растлумачыла старшыня Савета Рэспублікі.
Характарызуючы ў цэлым развіццё беларускай сталіцы, Наталля Качанава падкрэсліла, што Мінск выканаў даведзеныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, а па некаторых пазіцыях - і перавыканаў. "Але разам з тым самазаспакойвацца нельга. Мы разумеем, што трэба працаваць, прырастаць, таму што гэта вялікі цэнтр па колькасці насельніцтва, дзе сканцэнтраваны вытворчасці, прадпрыемствы, арганізацыі, установы, шмат вытворчых сіл. Таму, вядома, тут мы павінны паказваць дастойныя вынікі. Сегмент горада Мінска ў эканоміцы краіны ў цэлым значны", - канстатавала спікер.
Што датычыцца дзейнасці Савета Рэспублікі ў абноўленым складзе, то парламентарыі прадаўжаюць працаваць над законапраектамі, весці міжнародную дзейнасць. "Актыўна працуем па міжнародным парадку дня з нашымі калегамі, парламентарыямі краін ШАС, БРІКС", - адзначыла Наталля Качанава.
Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі членаў Савета Рэспублікі застаецца работа з людзьмі, разгляд зваротаў грамадзян, правядзенне прамых тэлефонных ліній і сустрэч у працоўных калектывах (за 4 месяцы іх праведзена ўжо больш за 470). У Савет Рэспублікі новага склікання паступіла ўжо больш за 2 тыс. зваротаў, было арганізавана 108 тэлефонных ліній. Штомесяц члены Савета Рэспублікі праводзяць прыёмы грамадзян. "Мы актыўна працуем з людзьмі. Стараемся дапамагчы людзям", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Выяўленыя ў выніку такіх сустрэч і размоў праблемы і прапановы часта знаходзяць адбітак у заканадаўчых актах, якія разглядаюцца ў парламенце. "Як нам гаворыць заўсёды Прэзідэнт - законы павінны быць ад зямлі. Вось так мы і стараемся працаваць над законапраектамі", - рэзюмавала старшыня Савета Рэспублікі.-0-