ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 15:39

Качанава аб рабоце над папраўкамі ў Канстытуцыю: размова пра будучыню краіны не можа быць хуткай і лёгкай

Наталля Качанава. Фота з архіва
Наталля Качанава. Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над папраўкамі ў Канстытуцыю будзе прадоўжана. Паколькі па сутнасці гэта дыскусія аб будучыні краіны і таму яна не можа быць хуткай і лёгкай. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пасля пашыранага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі з удзелам кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер верхняй палаты парламента расказала, што размова з удзелам Прэзідэнта была працяглай і сур'ёзнай, бо размова ішла аб вельмі важных рэчах - папраўках у Асноўны закон. "Гэта - будучыня нашай краіны, таму яна (размова. - Заўвага БЕЛТА) не можа быць хуткай і лёгкай. Вядома, яна няпростая".

Паводле яе слоў, многія члены Канстытуцыйнай камісіі сёння выказвалі свой пункт гледжання па найбольш вострых пытаннях. Хоць такіх пытанняў засталося не так шмат. За час работы камісіі па большасці пазіцый удалося прыйсці да ўзгодненага меркавання. "Разумеючы меру сваёй адказнасці, ты кожны раз думаеш над той ці іншай пазіцыяй у Канстытуцыі, наколькі гэта будзе правільна. Гэта ж нават не сённяшні дзень, а Асноўны закон будучага, па якім будзе жыць моладзь, якая ідзе за намі", - звярнула ўвагу Наталля Качанава.

Па выніках праведзенай дыскусіі прынята рашэнне дапрацаваць праект паправак на ўзроўні экспертаў, затым вынесці яго на ўсенароднае абмеркаванне, пасля чаго юрысты дашліфуюць фармулёўкі і тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе яшчэ раз разгледжаны з удзелам кіраўніка дзяржавы, які прыме рашэнне аб яго вынясенні на рэферэндум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі