7 лютага, Полацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На Полацкім малочным камбінаце склалася няпростая фінансавая сітуацыя, і пашыраным складам члены верхняй палаты парламента і прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама абмяркоўвалі рэальны стан спраў на прадпрыемстве. Аб гэтым журналістам па выніках нарады ў Полацку паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Наталля Качанава адзначыла, што галоўнай мэтай сустрэчы з кіраўніцтвам і калектывам малочнага камбіната стала абмеркаванне стратэгіі развіцця для паляпшэння эканомікі прадпрыемства. "Мы з членамі Прэзідыума Савета Рэспублікі выехалі сёння на гэта прадпрыемства, каб паглядзець, якая рэальна складваецца эканамічная сітуацыя, чым можна дапамагчы, якія трэба прымаць рашэнні, каб падтрымаць калектыў", - падкрэсліла спікер.

"Сёння мы выпрацоўвалі пэўныя рашэнні, якія дапамогуць гэтаму прадпрыемству, а гэта не толькі пляцоўка ў Полацку, але і ў Віцебску. З 32 малочных камбінатаў, бадай, самая складаная сітуацыя - на Полацкім малочным камбінаце", - расказала яна.

Спікер праінфармавала, што аб сітуацыі на прадпрыемстве і прынятых рашэннях будзе даложана кіраўніку дзяржавы. "Будзем дакладваць Прэзідэнту, якая сітуацыя на гэтым прадпрыемстве і якія трэба прымаць рашэнні для выхаду на эфектыўную работу прадпрыемства", - рэзюмавала Наталля Качанава.-0-
Фота Аляксандра Хітрова