Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2022, 16:01

Качанава 10 студзеня правядзе сустрэчу з грамадзянамі для абмеркавання змяненняў Канстытуцыі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжае работу грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Члены Савета Рэспублікі гатовы асабіста выслухаць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага закона, і адказаць на іншыя пытанні, якія хвалююць грамадзян, кожныя панядзелак, сераду і пятніцу з 11.00 да 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, 47. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У панядзелак, 10 студзеня, сустрэчу з грамадзянамі правядуць: з 11.00 да 14.00 - старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, з 14.00 да 17.00 - намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц.

Даведачную інфармацыю аб рабоце грамадскай прыёмнай можна атрымаць па тэлефонах: 8 (017) 327-46-74, 327-46-76.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі