Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі накіраваў каляднае пасланне вернікам, якія святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што Царква заклікае ўсіх жадаючых дакрануцца да вялікай тайны Богаўцялеснення, якая адкрывае вялікую ісціну пра любоў і міласэрнасць Бога да чалавечага роду. "Бо толькі любоўю да нас можна растлумачыць Яго прыход у свет, пазбаўлены паўнаты зносін з Богам, свет, напоўнены грахом, хваробамі і смерцю. У гэтыя дні мы з замілаваннем сузіраем вобраз пячоры, у якой нарадзілася Богадзіця. Але гэта пячора з'яўляецца і сведчаннем Яго вялікага смірэння, пакоры, ласкі да нас, як пра гэта гаворыць святочнае богаслужэнне", - гаворыцца ў пасланні Патрыяршага Экзарха.
Падзеі Раства сведчаць аб тым, што Гасподзь нічога не патрабуе і не бярэ ад гэтага свету і яго часовых даброт, бо ўжо валодае ўсім. "Ён прыйшоў падараваць праз Сябе паўнату зносін з Богам усім людзям, усяму тварэнню. Паводле слова свяціцеля Ірынея Ліёнскага, Бог стаў чалавекам, каб чалавек стаў богам па благадаці. Менавіта да гэтага заклікае нас Гасподзь і менавіта ў жыцці з Богам - мэта і сэнс чалавечага існавання", - падкрэсліў Мітрапаліт Веніямін.
Аднак без багаўгоднага і дабрадзейнага жыцця ўдзел у Таінствах не прынясе неабходных пладоў. "І калі мы спалучым любоў да богаслужэння з выкананнем Бажэственных запаведзяў, то кожны з нас зможа стаць пячорай, у якой народзіцца Хрыстос, і храмам, у якім будзе жыць Дух Божы", - адзначыў ён.
Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што Царква заклікае ўсіх жадаючых дакрануцца да вялікай тайны Богаўцялеснення, якая адкрывае вялікую ісціну пра любоў і міласэрнасць Бога да чалавечага роду. "Бо толькі любоўю да нас можна растлумачыць Яго прыход у свет, пазбаўлены паўнаты зносін з Богам, свет, напоўнены грахом, хваробамі і смерцю. У гэтыя дні мы з замілаваннем сузіраем вобраз пячоры, у якой нарадзілася Богадзіця. Але гэта пячора з'яўляецца і сведчаннем Яго вялікага смірэння, пакоры, ласкі да нас, як пра гэта гаворыць святочнае богаслужэнне", - гаворыцца ў пасланні Патрыяршага Экзарха.
Аднак без багаўгоднага і дабрадзейнага жыцця ўдзел у Таінствах не прынясе неабходных пладоў. "І калі мы спалучым любоў да богаслужэння з выкананнем Бажэственных запаведзяў, то кожны з нас зможа стаць пячорай, у якой народзіцца Хрыстос, і храмам, у якім будзе жыць Дух Божы", - адзначыў ён.
"Сардэчна віншуючы вас з Раством Хрыстовым і Навалеццем, жадаю, каб кожны дзень вашага жыцця быў асвячоны міласцю Божай, каб вашымі ўчынкамі кіравала дзейная любоў да Бога і бліжніх, а думкі натхняліся спасіцельнымі разважаннямі пра вялікія справы, якія Гасподзь здзейсніў дзеля нашага ратавання. Няхай радасць аб Народжаным у Віфлееме Богадзіцяці Хрысце заўсёды напаўняе вашы сэрцы, а Яго благаславенне няхай будзе ва ўсіх сем'ях, народзе нашым і беражонай Богам нашай Айчыне", - павіншаваў Мітрапаліт Веніямін.-0-
Фота Максіма Гучака