Юрый Дзеркач
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны чалавек, аддаючы свой подпіс за вылучэнне кандыдатам дзеючага Прэзідэнта, робіць гэта не таму, што яго нехта папрасіў, а таму што не хоча страціць тое, што на гэты момант мае. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі каардынатар ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач па выніках сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі і каардынатарамі ініцыятыўнай групы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расказваючы аб тым, як ідзе збор подпісаў і з якім настроем, з якімі пытаннямі звяртаюцца людзі, Юрый Дзеркач звярнуў увагу, што кожны чалавек, аддаючы свой подпіс за вылучэнне кандыдатам дзеючага Прэзідэнта, робіць гэта не таму, што яго нехта папрасіў, а таму што не хоча страціць тое, што на гэты момант мае. "Чалавек бачыць, як змянілася краіна, яго рэгіён, як працуе медыцына, адукацыя... У людзей ёсць упэўненасць, што іх дзеці змогуць адбыцца ў нашай краіне, змогуць зарабіць сабе на жыццё", - адзначыў каардынатар ініцыятыўнай групы.
Паводле яго слоў, не рэдкія выпадкі, калі пажылыя людзі, якія не маюць магчымасці самастойна прыйсці на пікет і паставіць свой подпіс у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, звоняць з просьбай прыслаць члена ініцыятыўнай групы дадому. Яны хочуць "падтрымаць вылучэнне кандыдата, з якім звязваюць будучыню сваю і сваіх дзяцей", - падкрэсліў Юрый Дзеркач.
Ён расказаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі рабочых дынастый з Віцебскай вобласці, якія не так даўно пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці. "Яны былі не проста ўражаны, а гаварылі: "Мы разумеем цяпер і ўсведамляем, якое жыццё ў нашага кіраўніка дзяржавы, у нашага Прэзідэнта. Ён кожную мінуту думае пра краіну, працуе практычна кругласутачна". Самае галоўнае - яны гатовы на сваім рабочым месцы максімальна рабіць усё, каб яму было лягчэй вырашаць неабходныя пытанні, каб наша дзяржава развівалася далей", - расказаў Юрый Дзеркач. Ён падкрэсліў, што і для яго асабіста была вельмі важнай сённяшняя сустрэча з кіраўніком дзяржавы: "Гэта чалавек, які ўзяў на сябе адказнасць за ўсю краіну і ўсім перыядам прэзідэнцтва пацвердзіў, што галоўнае для яго - беларускі народ".
У працэсе збору подпісаў, паводле яго слоў, бываюць і звароты грамадзян з некаторымі праблемнымі пытаннямі. Але часцей за ўсё яны маюць не сістэмны, а лакальны і бытавы характар. Напрыклад, пажылыя людзі, ветэраны выказваюць заўвагі наконт работы службы ЖКГ, магазінаў, іх хвалююць кропкавыя бытавыя пытанні па месцы жыхарства. Ініцыятыўная група не займаецца вырашэннем гэтых пытанняў, але людзей выслухоўваюць і перадаюць інфармацыю ў адпаведныя інстанцыі.
Расказваючы аб тым, як ідзе збор подпісаў і з якім настроем, з якімі пытаннямі звяртаюцца людзі, Юрый Дзеркач звярнуў увагу, што кожны чалавек, аддаючы свой подпіс за вылучэнне кандыдатам дзеючага Прэзідэнта, робіць гэта не таму, што яго нехта папрасіў, а таму што не хоча страціць тое, што на гэты момант мае. "Чалавек бачыць, як змянілася краіна, яго рэгіён, як працуе медыцына, адукацыя... У людзей ёсць упэўненасць, што іх дзеці змогуць адбыцца ў нашай краіне, змогуць зарабіць сабе на жыццё", - адзначыў каардынатар ініцыятыўнай групы.
Паводле яго слоў, не рэдкія выпадкі, калі пажылыя людзі, якія не маюць магчымасці самастойна прыйсці на пікет і паставіць свой подпіс у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, звоняць з просьбай прыслаць члена ініцыятыўнай групы дадому. Яны хочуць "падтрымаць вылучэнне кандыдата, з якім звязваюць будучыню сваю і сваіх дзяцей", - падкрэсліў Юрый Дзеркач.
Ён адзначыў, што людзі бачаць, якая няпростая сітуацыя складваецца вакол Беларусі. "Многія, асабліва працуючыя, разумеюць, як складана цяпер знайсці для нашай краіны месца ў гэтым зменлівым свеце, дзе кожны зацікаўлены ў развіцці толькі сваёй краіны, свайго народа і дзе (у канкурэнтнай барацьбе. - Заўвага БЕЛТА) выкарыстоўваюцца ўсе метады - і санкцыі, і ваенныя дзеянні... І ў гэты складаны перыяд трэба зрабіць так, каб мы з вамі жылі ў міры, мелі магчымасць самастойна вырашаць свой лёс. Гэта вельмі складана, і ўсе гэта разумеюць", - сказаў каардынатар ініцыятыўнай групы.
У працэсе збору подпісаў, паводле яго слоў, бываюць і звароты грамадзян з некаторымі праблемнымі пытаннямі. Але часцей за ўсё яны маюць не сістэмны, а лакальны і бытавы характар. Напрыклад, пажылыя людзі, ветэраны выказваюць заўвагі наконт работы службы ЖКГ, магазінаў, іх хвалююць кропкавыя бытавыя пытанні па месцы жыхарства. Ініцыятыўная група не займаецца вырашэннем гэтых пытанняў, але людзей выслухоўваюць і перадаюць інфармацыю ў адпаведныя інстанцыі.
Бывае, што ад грамадзян паступаюць прапановы, напрыклад, адносна паляпшэння работы спажыўкааперацыі і іншых службаў. Усе яны акумулююцца ў органах мясцовай улады і, пры неабходнасці, улічваюцца ў далейшай рабоце. "Тыя пытанні, прапановы, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні дзяржавы, акумулююцца і перадаюцца кіраўніку ініцыятыўнай групы, а ён перадае іх у адпаведныя службы, якія кампетэнтна аналізуюць і прымаюць нейкае рашэнне", - растлумачыў Юрый Дзеркач.
Ён упэўнены, што такім чынам у дзяржаве забяспечваецца зваротная сувязь паміж чыноўнікамі і народам, улада чуе людзей, іх прапановы, ініцыятывы і сувымярае, як зрабіць так, каб стала лепш. "Паколькі чалавек доўга знаходзіцца ў нязручным становішчы не можа. Таму, калі мы робім так, як трэба людзям, забяспечваем узаемадзеянне іх з дзяржавай, тады людзі будуць трымацца за дзеючую ўладу, будуць давяраць ёй і імкнуцца сваёй працай зрабіць так, каб было камфортна і добра".-0-