Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія плануюць у 2025 годзе ўвозіць у Беларусь азонаразбуральныя рэчывы, трэба да 1 лістапада 2024 года прадставіць у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запыт аб размеркаванні колькасных абмежаванняў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.
Увоз у Беларусь азонаразбуральных рэчываў (уключаючы гідрафторвугляроды), а таксама іх сумесей магчымы ў межах дапушчальных аб'ёмаў іх спажывання, устаноўленых пастановай Савета Міністраў ад 7 сакавіка 2023 года нумар 170 у адпаведнасці з Манрэальскім пратаколам па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой, з улікам колькасных абмежаванняў на ўвоз у краіну такіх рэчываў.
Таму юрыдычным асобам і ІП трэба прадставіць запыт у Мінпрыроды па рэкамендуемай форме, размешчанай на сайце ведамства.
Тым, хто ўвозіў азонаразбуральныя рэчывы на працягу трох апошніх гадоў, да запыту неабходна прыкласці дакументы або іх копіі, якія пацвярджаюць гэты факт (выкананыя ліцэнзіі і даведкі аб іх выкананні, мытныя і статыстычныя дэкларацыі і інш.).
Для разліку колькасці азонаразбуральных рэчываў з улікам азонаразбуральнай здольнасці або патэнцыялу глабальнага пацяплення можна выкарыстоўваць электронны калькулятар па спасылцы: https://ozone.unep.org/mixtures-blends-tool.-0-