Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2024, 14:17

Юркевіч: на сацыяльную сферу расходуецца каля 40 працэнтаў бюджэту Мінска

 

Ігар Юркевіч
Ігар Юркевіч
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 400 тыс. чалавек штогод лечыцца на стацыянарных ложках у Мінску. Аб гэтым расказаў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч на адкрыцці ІІІ Мінскага міжнароднага медыцынскага форуму ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Юркевіч расказаў, што ўсяго ў сталіцы функцыянуе 12 тыс. стацыянарных ложкаў. "Больш за 400 тыс. чалавек штогод лечыцца на стацыянарных ложках. А колькасць амбулаторных наведванняў арганізацый сталіцы даходзіць да 21 млн у год. Гэта сухія лічбы, але за імі стаяць лёсы і жыцці як мінчан, так і гасцей нашай сталіцы", - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што кожны год каля 40 працэнтаў бюджэту Мінска ідзе на сацыяльную сферу. Гэта аказанне медыцынскай дапамогі, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненне новых тэхналогій, набыццё сучаснага абсталявання і шмат іншага.
Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама адзначыў, што ўся ўвага да сістэмы аховы здароўя толькі падкрэслівае значнасць Мінскага міжнароднага медыцынскага форуму. Мэта форуму, паводле яго слоў, - узаемадзеянне ўрачоў дзеля атрымання новых ведаў. "Таму ўсім жадаю плённай працы. Усе секцыі напоўнены насычанай праграмай, яны дадуць магчымасць абмеркаваць праблемы, якія ёсць у той ці іншай сферы нашай сістэмы аховы здароўя", - сказаў ён.

Падтрымаў яго меркаванне і госць форуму - дырэктар Маскоўскага клінічнага навукова-практычнага цэнтра імя А.С. Логінава Ігар Хацькоў. Ён адзначыў, што кантакт з беларускімі ўрачамі ў іх цэнтры наладжаны даўно. "Прыехалі паразмаўляць, падзяліцца тым новым, што ёсць. Мы ведаем, што ў нашых беларускіх калег вялікія поспехі ў галіне транспланталогіі, хірургічнага лячэння захворванняў печані і гэтак далей. Раскажам і аб сваіх поспехах", - адзначыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі