Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2015, 16:40

Юныя беларускія інфарматыкі заваявалі на міжнароднай алімпіядзе два сярэбраныя і два бронзавыя медалі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя беларускія інфарматыкі вярнуліся з перамогай з 27-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (International Olympiad in Informatics, IOI). Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, у скарбонцы беларускіх удзельнікаў два сярэбраныя і два бронзавыя медалі.

Алімпіяда прайшла з 26 ліпеня па 2 жніўня ў Алматы (Казахстан) на базе Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі. Беларусь прадставілі навучэнец 11-га класа ДУА "Сярэдняя школа нумар 3 г. Стоўбцы" Мікіта Сазановіч, навучэнка 11-га класа ДУА "Гімназія нумар 1 г. Віцебска" Барбара Кускова, навучэнец 10-га класа ДУА "Гімназія нумар 8 г. Віцебска" Ілья Мядзянікаў і навучэнец 11-га класа ДУА "Іўеўская сярэдняя школа" Аляксей Вісцяж. Трэніравалі каманду загадчыца кафедры інфарматыкі Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа Ірына Кірыновіч і старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Тоўсцікаў.

Усе члены беларускай каманды ўдастоіліся ўзнагарод: Мікіта Сазановіч і Барбара Кускова заваявалі сярэбраныя, а Ілья Мядзянікаў і Аляксей Вісцяж - бронзавыя медалі.

Усяго ў гэтым спаборніцтве прынялі ўдзел 322 канкурсанты з 84 краін. Удзельнікі вырашалі задачы самастойна, карыстаючыся толькі камп'ютарам. Сярод заданняў - напісанне камп'ютарнай праграмы (у С, C++ або Pascal, а часам і Fortran і PHP, Java) на працягу ўстаноўленага часу. Праграма ацэньвалася з дапамогай яе запуску на наборы сакрэтных тэстаў.

Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы - штогадовае спаборніцтва для навучэнцаў. Гэта адно з найбольш прэстыжных інтэлектуальных спаборніцтваў па праграмаванні, мэта якога - выяўленне таленавітых школьнікаў з розных краін і іх падтрымка. У 2016 годзе спаборніцтва пройдзе ў горадзе Казань (Расія).
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі