Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЮНФПА высока ацэньвае намаганні Беларусі па стымуляванні нараджальнасці і падтрымкі сям'і

Грамадства 04.04.2019 | 13:33
Андрэй Дапкюнас і Наталля Канем. Фота МЗС
Андрэй Дапкюнас і Наталля Канем. Фота МЗС

4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўніцтва Фонду ААН па народанасельніцтве (ЮНФПА) высока ацэньвае намаганні Беларусі па стымуляванні нараджальнасці і падтрымкі сям'і. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 3 красавіка ў Нью-Ёрку намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса з намеснікам генеральнага сакратара ААН, Выканаўчым дырэктарам ЮНФПА Наталляй Канем, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Тэме дэмаграфічнай бяспекі ў краіне надаецца вялікае значэнне, і, у прыватнасці, гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта Беларусі, адзначыў намеснік міністра і расказаў аб прыкладаемых беларускім урадам намаганнях па павышэнні нараджальнасці ў краіне і падтрымцы сем'яў, асабліва шматдзетных. Беларусь гатова быць каталізатарам гэтых пытанняў у рэгіёне. Андрэй Дапкюнас паведаміў аб маючым адбыцца ў Беларусі перапісе насельніцтва ў кастрычніку, які важны для выпрацоўкі эфектыўных стратэгій у галіне дэмаграфіі і ўстойлівага развіцця.

Фота МЗС
Фота МЗС'

Намеснік міністра высока ацаніў работу ЮНФПА на краінавым і рэгіянальным узроўнях, праінфармаваў аб сумесных ініцыятывах, рэалізаваных у Беларусі. Наталля Канем адзначыла зацікаўленасць кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў галіне паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і імкненне Беларусі па стымуляванні нараджальнасці і падтрымкі сям'і, узорную ролю краіны ў рэгіёне. Андрэй Дапкюнас запрасіў Наталлю Канем наведаць Беларусь для абмеркавання шляхоў далейшага ўзаемадзеяння Беларусі з ЮНФПА.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі таксама тэму маючага адбыцца візіту генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша ў Беларусь.

ЮНФПА - орган аператыўнай дзейнасці сістэмы ўстойлівага развіцця ААН у галіне народанасельніцтва, які аказвае садзейнічанне краінам у вырашэнні дэмаграфічных праблем. У Беларусі Фонд пачаў сваю дзейнасць у 1994 годзе. Цяперашняя краінавая праграма ЮНФПА грунтуецца на наступных нацыянальных прыярытэтах: народанасельніцтва і развіццё, рэпрадуктыўнае здароўе і гендарная роўнасць.

Па запрашэнні ЮНФПА Беларусь у якасці старшыні прадставіла вынікі рэгіянальнага агляду ў галіне народанасельніцтва і развіцця ў час тэматычнага пасяджэння высокага ўзроўню 52-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, а таксама прымала ўдзел у арганізаванай сумесна з Балгарыяй, Тунісам, Японіяй, ЮНФПА і ЕЭК ААН тэматычнай дыскусіі "Палітычныя адказы на нізкую нараджальнасць і старэнне: выбары і працвітанне", якая прайшла на палях гэтай сесіі.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства азнаёміў удзельнікаў з асноўнымі напрамкамі нацыянальнай дэмаграфічнай палітыкі па вырашэнні ключавых праблем - старэнне насельніцтва і нізкая нараджальнасць. Ён звярнуў увагу на намаганні, якія прыкладаюцца ў краіне для падтрымкі сем'яў з дзецьмі і стымулявання нараджальнасці. У прыватнасці, пачалася работа па карэкціроўцы дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі да 2020 года, у цэнтры якой падтрымка сем'яў з дзецьмі. У Беларусі распрацоўваецца стратэгія актыўнага даўгалецця, што прызначана садзейнічаць павышэнню якасці жыцця людзей старэйшага ўзросту, а яе рэалізацыя дасць магчымасць уключаць іх у жыццё грамадства. Дарэчы, у Беларусі кожны сёмы беларус старэйшы за 65 гадоў.

На палях 52-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці адбылася сустрэча Андрэя Дапкюнаса з дырэктарам рэгіянальнага бюро ЮНФПА для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Аланай Армітаж.

У штаб-кватэры ААН па ініцыятыве Беларусі, Бангладэш, Індыі, Італіі, Катара, Амана, Рэспублікі Карэя і ЗША ва ўзаемадзеянні з міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Autism Speaks было арганізавана мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Яго ўдзельнікамі сталі памочнік генеральнага сакратара ААН па каардынацыі палітыкі і міжустаноўскіх пытаннях Марыя Спаталісана, прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ЮНІСЕФ, профільных няўрадавых арганізацый. У сваім выступленні намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас адзначыў актуальнасць праблемы аўтызму ў свеце. Ён звярнуў увагу на неабходнасць мэтанакіраванай, усебаковай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, як ключавога элемента пабудовы сапраўды інклюзіўнага грамадства. Важным было названа ўмацаванне партнёрскіх сувязей з профільнымі няўрадавымі арганізацыямі, якія аказваюць садзейнічанне ў адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з аўтызмам у грамадства. У гэтым кантэксце Андрэй Дапкюнас расказаў аб сумесным праекце беларускай арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі" і Клуба плавання Аляксандры Герасімені, арыентаванага на стварэнне інклюзіўных груп навучання плаванню дзяцей з аўтызмам. Беларускі дыпламат заклікаў зацікаўленых аказаць падтрымку гэтаму праекту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.