Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 19:01

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 18.00 склала 79,01 працэнта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 18.00 склала 79,01 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што многія вобласці перасягнулі рубеж 80 працэнтаў. Менш толькі ў Мінскай вобласці і Мінску.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 84,52 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 80 працэнтаў, Гомельскай - 85,98 працэнта, Гродзенскай - 82,41 працэнта, Магілёўскай - 86,01 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 77,93 працэнта выбаршчыкаў, у Мінску - 62,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі