Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 17:03

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 16.00 склала 73,4 працэнта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 16.00 склала 73,4 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 75,11 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 75,05 працэнта, Гомельскай - 81,87 працэнта, Гродзенскай - 75,66 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 72,3 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 80,29 працэнта, у Мінску - 58,79 працэнта. "Такім чынам, агульная лічба па Беларусі склала 73,4 працэнта", - сказаў Вадзім Іпатаў.

На частцы выбарчых участкаў, якія знаходзяцца ў санаторыях, прафілакторыях, лячэбных установах, у воінскіх часцях, галасаванне ўжо завяршылася. "На гэтых участках пачалі падлік галасоў", - праінфармаваў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама.

Што датычыцца даных па галасаванні на замежных участках, то іх ЦВК атрымае 10 жніўня да 15.00. "Яны будуць уключаны ў падагульняючую справаздачу, якую зацвердзіць Цэнтральная выбарчая камісія", - адзначыў Вадзім Іпатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі