Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 12:24

Яцкевіч: трэба адрадзіць практыку правядзення ўрокаў гісторыі ў музеі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба адрадзіць практыку правядзення ўрокаў гісторыі ў музеі, заявіла ў час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Год гістарычнай памяці" загадчыца аддзела гісторыі партызанскага руху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч.

"Вялікая задача цяпер - работа з моладдзю, школьнікамі. Але гэта наша традыцыйная работа. Мне здаецца, добра было б адрадзіць практыку, калі ўрокі гісторыі, хаця б па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праводзіліся б менавіта ў музеі. У нас ёсць выдатная база: відэа, свая актавая зала, дзе можна паказваць дакументальныя фільмы. У нас падрыхтаваны экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі, якія могуць па любой тэме больш глыбока паказаць гісторыю вайны і, у прыватнасці, нацысцкі акупацыйны рэжым", - сказала Наталля Яцкевіч.

Паводле яе слоў, актыўна выкарыстоўваюцца новыя формы работы. "У нас па тэме Вялікай Айчыннай вайны распрацаваны квесты для розных катэгорый школьнікаў і нават дарослых. Яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю, - адзначыла загадчык аддзела. - Як навуковая ўстанова, мы, вядома, удзельнічаем у праектах па выданні навукова-папулярных кніг. Хачу згадаць аб трох. З 1999 года сумесна з Нацыянальным архівам выпусцілі навукова-папулярныя выданні па гісторыі лагераў "Трасцянец", "Масюкоўшчына" і "Азарычы". Прычым гэта кнігі вельмі даступныя. Там шмат ілюстрацый. І я лічу, што яны павінны быць распаўсюджаны ў школьныя бібліятэкі. Можа, нават вялікім тыражом іх трэба выпусціць, таму што яны ў папулярнай форме расказваюць аб буйнейшых нацысцкіх лагерах, якім быў страшны вынік гэтай дзейнасці нацыстаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі