
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Парламенцкія выбары ў Беларусі - 2019"
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэакцыя на спробы перашкаджаць рабоце выбарчых камісій будзе жорсткай. Аб гэтым сёння ў эфіры "Беларусь 1" заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына расказала, як арганізатары выбараў будуць рэагаваць на спробы перашкаджаць рабоце выбарчых камісій. "Жорстка. Мы ў любым выпадку не дазволім, каб крыўдзілі нашы ўчастковыя камісіі і нашых выбаршчыкаў", - падкрэсліла кіраўнік ЦВК.
Яна дадала, што арганізатары не дазволяць, каб "з выбарчых камісій здзекаваліся".-0-