Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2019, 10:06

Ярмошына назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Беларусі - 30 жніўня 2020 года

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. "Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, - канстатавала яна. - Таму праз тры месяцы - гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?"

"Прэзідэнцкая кампанія, хутчэй за ўсё, пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля - 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, з аднаго боку, яшчэ будзе лета, але з іншага, 30 жніўня - час, калі большасць грамадзян вяртаюцца з водпускаў, прынамсі, людзі, у якіх ёсць дзеці, з'язджаюцца студэнты. Таму насельніцтва большай часткай будзе знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі. "Але гэта пакуль толькі меркаванне", - заўважыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.

Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі