Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2020, 14:27

Ярмошына: альтэрнатыўны падлік галасоў нацэлены на арганізацыю масавых беспарадкаў

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект па альтэрнатыўным падліку галасоў накіраваны на дэвальвацыю афіцыйных рэзультатаў выбараў, каб арганізаваць масавыя беспарадкі. Аб гэтым заявіла ў відэазвароце старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК заклікала крытычна аднесціся да запэўніванняў, што анлайн-праект па альтэрнатыўным падліку галасоў - гэта кантроль за волевыяўленнем. "Гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага рэзультату выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйны рэзультат галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі. Вось для чаго гэта робіцца, а зусім не для кантролю", - падкрэсліла яна.

"Па сутнасці тое, што прапаноўваецца, - гэта стварэнне ценявога Цэнтрвыбаркама. Па Канстытуцыі правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі. Ніякая іншая структура, нават калі яна падключаецца на апошнім этапе і спрабуе звесці галасы выбаршчыкаў, не з'яўляецца законнай, па сутнасці яна падмяняе сваёй дзейнасцю ЦВК", - дадала Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама лічыць проста дзіўным, што "гэту платформу, гэты шкодны, проста злачынны праект рэкламуе чалавек, які з'яўляецца патэнцыяльным гарантам Канстытуцыі, інакш кажучы, кандыдат у Прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах".

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў многіх краінах насцярожана адносяцца нават да электроннага галасавання. Дастаткова лёгкай маніпуляцыі - і галасы выбаршчыкаў могуць быць скажоны любым зручным спосабам і ў зручным варыянце для заказчыка, растлумачыла яна.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі