30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі дзіцячы фестываль "Павінны смяяцца дзеці і ў мірным свеце жыць", прымеркаваны да заканчэння навучальнага года і Міжнароднага дня абароны дзяцей, прайшоў каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, завяршэнне навучальнага года - гэта асаблівы, радасны час як для школьнікаў, так і для бацькоў. "Мы ўсе з нецярпеннем чакаем 1 чэрвеня - Дня абароны дзяцей. Менавіта гэтымі днямі мы праводзім наш фестываль, які ўжо другі год аб'ядноўвае ўсю сталіцу. Сёння тут прадстаўлена ўся творчая і інтэрактыўная праграма ўсіх раёнаў Мінска - у дзіцячым, яркім фармаце", - падкрэсліла яна ў час мерапрыемства.

Паводле слоў Вольгі Чамаданавай, пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі выбрана не выпадкова. "Дзе яшчэ можа праходзіць свята дзяцінства, як не каля свету казак і цудаў? Сёння тут добрае надвор'е, цудоўны настрой, і гэта атмасфера сапраўды задае тон на ўсё лета, на ўсе канікулы", - дадала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
У летні перыяд, падкрэсліла Вольга Чамаданава, Мінск прадоўжыць прапаноўваць разнастайныя пляцоўкі для дзіцячага адпачынку.

Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла пытанню бяспекі дзяцей у летні перыяд: "Мы штогод нагадваем бацькам аб неабходнасці сачыць за бяспекай дзяцей летам, і, на жаль, усё яшчэ фіксуюцца трагічныя выпадкі. Таму звяртаюся да ўсіх: калі вы бачыце, што дзіцяці можа пагражаць небяспека, не праходзьце міма. Неабавязкова быць бацькамі, каб дапамагчы. Адказнасць за бяспеку агульная".

Арцём таксама займаецца спортам сур'ёзна і лічыць, што лета - вельмі добры час не толькі для адпачынку, але і для руху да мэты. "Палавіну лета хачу проста адпачыць, а потым пазаймацца, магчыма, папрацаваць і падрыхтавацца да экзаменаў", - сказаў ён.
Малады чалавек сур'ёзна займаецца самба - ужо 10 гадоў. За плячыма ўдзел у чэмпіянаце свету ў Ерэване і трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы. "У гэтым годзе хачу палепшыць свае рэзультаты. Планую развівацца ў спорце далей, - падзяліўся Арцём. - А яшчэ з дзяцінства цікаўлюся прафесіяй у МНС. Таму, можа, і туды ў будучым пайду. Дарэчы, на свяце была пляцоўка МНС. Можа гэта знак".

Другі дзіцячы фестываль "Павінны смяяцца дзеці і ў мірным свеце жыць" аб'яднаў хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй сталіцы. У атмасферы творчасці, гульняў і весялосці кожны змог знайсці занятак даспадобы. Сярод гасцей свята былі навучэнцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Антон Абцэшка і Арцём Леановіч. "Паглядзелі на шахматы, сфатаграфаваліся з дыназаўрам. Настрой цудоўны!" - адзначыў Антон.

Ён займаецца веславаннем і летам збіраецца поўнасцю прысвяціць сябе спорту: "Планую шмат трэніравацца. Бліжэйшыя спаборніцтвы - у ліпені і ў пачатку жніўня, таму трэба трымаць форму".
Арцём таксама займаецца спортам сур'ёзна і лічыць, што лета - вельмі добры час не толькі для адпачынку, але і для руху да мэты. "Палавіну лета хачу проста адпачыць, а потым пазаймацца, магчыма, папрацаваць і падрыхтавацца да экзаменаў", - сказаў ён.
Малады чалавек сур'ёзна займаецца самба - ужо 10 гадоў. За плячыма ўдзел у чэмпіянаце свету ў Ерэване і трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы. "У гэтым годзе хачу палепшыць свае рэзультаты. Планую развівацца ў спорце далей, - падзяліўся Арцём. - А яшчэ з дзяцінства цікаўлюся прафесіяй у МНС. Таму, можа, і туды ў будучым пайду. Дарэчы, на свяце была пляцоўка МНС. Можа гэта знак".

Гасцей фестывалю чакаў па-сапраўднаму яркі і насычаны дзень. Каля Нацыянальнай бібліятэкі разгарнуліся дзясяткі інтэрактыўных пляцовак: працавалі аніматары, мастакі аквагрыму, тэматычныя фотазоны і фуд-корты, запрашалі дзяцей і дарослых службы МНС і МУС, праводзіліся спартыўныя конкурсы і квесты. Усё гэта суправаджалася жывой музыкай і танцамі, а жамчужынай свята стаў канцэрт з удзелам папулярнай групы "Аўра". Свята аб'яднала ў сабе весялосць і творчасць, падарыўшы ўдзельнікам зарад пазітыву і натхнення на ўсё лета.-0-
Фота Надзеі Касцецкай