Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2022, 17:37

"Яны змогуць з гонарам абараняць інтарэсы дзяржавы і народа". Гара пра маладых следчых

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя следчыя змогуць з гонарам абараняць інтарэсы нашай дзяржавы, а таксама правы і законныя інтарэсы народа. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння са старшынёй СК прайшоў выпуск маладых спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Следчага камітэта ў зале Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Маладыя афіцэры прайшлі курс па спецыяльнасці "Арганізацыя дасудовага вядзення па крымінальнай справе". Перад урачыстай цырымоніяй кіраўніцтва і маладыя следчыя ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой".

"Сёння мы праводзім урачыстае мерапрыемства, прысвечанае выпуску маладых спецыялістаў, якія прайшлі курсы перападрыхтоўкі на базе Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вельмі прыемна, што маладыя хлопцы з задавальннем і вялікім жаданнем прыходзяць на службу ў наша ведамства пасля заканчэння ВНУ", - сказаў Дзмітрый Гара. Ён адзначыў, што на базе інстытута дзякуючы выкладчыкам і вопытным супрацоўнікам СК маладыя спецыялісты атрымліваюць навыкі следчай работы і рыхтуюцца стаць сапраўднымі прафесіяналамі.

"Хочацца падкрэсліць, што гэта ўрачыстае мерапрыемства мы праводзім у сценах Музея Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца, дзе сабрана памяць пра самы гераічны і самы трагічны перыяд нашай гісторыі", - лічыць старшыня СК. Дзмітрый Гара выказаў упэўненасць у тым, што маладыя супрацоўнікі з'яўляюцца не толькі прафесіяналамі, але і сапраўднымі патрыётамі. "Яны змогуць з гонарам абараняць інтарэсы нашай дзяржавы, а таксама правы і законныя інтарэсы нашых грамадзян", - рэзюмаваў Дзмітрый Гара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі