Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2025, 20:02

"Яны забылі, што такое нацызм". Як Германія ў імкненні адмовіцца ад ВАВ даходзіць да абсурду

Фота Unsplash
Фота Unsplash
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандзір каменданцкага батальёна Мінскай ваеннай камендатуры падпалкоўнік Дзяніс Більман у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, як Германія ў імкненні адмовіцца ад ВАВ даходзіць да абсурду.

Дзяніс Більман пракаменціраваў адмову кіраўніцтва германскага Фонду мемарыяльных комплексаў "Бухенвальд" і "Мітэльбау-Дора" ва ўдзеле беларускіх дыпламатаў у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення гэтых канцэнтрацыйных лагераў.

"Яны проста забылі, што такое нацызм. Мы гэта бачым па абстаноўцы, якая склалася ў свеце, на нашых граніцах. Многія забылі. Усе змагаюцца з помнікамі, з каналізацыйнымі люкамі з надпісам "СССР" і да таго падобным. Даходзіць проста да абсурду. Усе проста забылі і пачынаюць адраджаць нацысцкі рух, сімволіку, пачынаюць нейкія працы чытаць і ўсё гэта - накіроўваць у масы. Яны пачынаюць гэта паказваць у СМІ, а мы ж ведаем, што СМІ - гэта вялікі і вельмі магутны інструмент прапаганды", - заўважыў ён і дадаў, што дзеці вельмі ўспрымальныя да сродкаў масавай інфармацыі ў любых праяўленнях.

Дзяніс Більман выказаў вялікую ўдзячнасць кіраўніку дзяржавы за тое, што ён ініцыяваў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў часы ВАВ, каб раскрыць праўду. "Каб ідэалагічна мы сваіх дзяцей вучылі, як правільна, як любіць сваю Радзіму, што патрыятызм - гэта не пустое слова, - падкрэсліў падпалкоўнік. - Раней жылі такія ж людзі, як і мы, калі была Вялікая Айчынная вайна. І калі настаў час, калі прыйшла вось гэта зараза на нашу тэрыторыю, нашы дзядулі, прадзядулі, жанчыны і дзеці - усе сталі на абарону сваёй краіны і сваіх блізкіх. Вось аб гэтым забываць, я думаю, вялікі грэх і кашчунства".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі