Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2015, 11:54

Янчэўскі: запуск 4G - гэта толькі пачатак

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы інфраструктурны аператар beCloud 17 снежня запусціў у камерцыйную эксплуатацыю сетку LTE Advanced у горадзе Мінску. Цяпер жыхары і госці сталіцы змогуць карыстацца паслугамі 4G - мабільнай сувяззю чацвёртага пакалення, якая прыходзіць на змену 3G, паведамляе БЕЛТА.

Сетка 4G пабудавана сумесным прадпрыемствам "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (beCloud) в адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 13 снежня 2012 года нумар 556. Запуск сеткі чацвёртага пакалення ў эксплуатацыю - гэта вынік паспяховай рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і эфектыўнага супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнесу. Запуск сеткі LTE - першы этап маштабнага праекта па абнаўленні ўсёй тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

"Сетка 4G - гэта толькі пачатак. Для нашай краіны вельмі важна і ў тэлекамунікацыях, і ў ІТ-сферы хутка рухацца далей. Таму што хуткасць змяненняў тэхналогій у сучасным свеце проста фантастычная", - адзначыў памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.

На момант пачатку работы сталічнай сеткі LTE Advanced пакрыццё будзе забяспечваць 150 базавых станцый, што цалкам дастаткова для ўпэўненага пакрыцця на тэрыторыі Мінска. Таксама ў 2016 годзе тэхналогія прыйдзе ў абласныя гарады: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, да 2020 года - у раённыя цэнтры і іншыя населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш як 50 тыс. чалавек.

Сетка LTE Advanced, створаная кампаніяй beCloud, прадастаўляецца ў выкарыстанне ўсім аператарам мабільнай сувязі.

"Сёння мы адкрываем першую частку сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE, што з'яўляецца чарговай вяхой у развіцці тэлекамунікацыйнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта доўгачаканая падзея для тэлекамунікацыйнай супольнасці краіны. Выкарыстанне тэхналогіі LTE дасць магчымасць атрымліваць не толькі традыцыйныя паслугі, такія як відэакантэнт, прагляд тэлевізійных праграм у рэжыме рэальнага часу з вялікай скорасцю і высокай якасцю, але і развіваць прынцыпова новыя сэрвісы", - адзначыў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі