Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 15:19

Якубіцкая: беларусам трэба прыйсці на рэферэндум і праявіць грамадзянскую пазіцыю

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам трэба прыйсці на рэферэндум і праявіць грамадзянскую пазіцыю, заявіла журналістам член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яе слоў, пры абмеркаванні праекта Канстытуцыі ў Мінскай вобласці праведзена больш як 3 тыс. сустрэч толькі ў калектывах, больш як 360 дыялогавых пляцовак рознага фармату і ўзроўню. "Працавалі грамадскія прыёмныя. Людзі маглі прыходзіць, выказваць сваё меркаванне, пажаданні. Гэта работа прадаўжаецца, і мы бачым, што людзі неабыякавыя, таму што разумеюць, наколькі важна быць адзінымі і з'яднанымі. Разумеюць, што трэба прыйсці на рэферэндум і прагаласаваць, праявіць грамадзянскую пазіцыю. Яны разумеюць, што за намі стабільнасць, суверэнітэт і незалежнасць нашай Беларусі", - сказала Наталля Якубіцкая.

Сенатар падкрэсліла: у дэпутатаў сёння шмат магчымасцей размаўляць з людзьмі. "Усе рычагі, усе формы ўзаемадзеяння былі выкарыстаны. З некаторымі людзьмі размаўлялі тэт-а-тэт па дзве гадзіны", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі