Фота з архіва
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якое надвор'е прынясуць у Беларусь атмасферныя франты на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У Беларусі ўтрымліваецца павышаны тэмпературны фон на 5-8 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Бягучы рабочы тыдзень не будзе выключэннем. Атмасферныя франты будуць прыносіць у Беларусь не толькі ападкі, але і забяспечаць паступленне да нас цёплай няўстойлівай паветранай масы. Таму будзе цяплей, чым належыць па календары. Начны фон тэмператур будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 1 градуса, дзённыя максімумы будуць у межах мінус 1, плюс 5 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
21 студзеня месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія ападкі (у асноўным дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Месцамі будзе слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём ад мінус 1 да плюс 4.
22 студзеня ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём - мінус 1 - плюс 4 градусы.
23 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 3 да плюс 2, днём - ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.
24 студзеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2, днём 0-5 градусаў вышэй за нуль.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у бліжэйшыя выхадныя адвекцыя цёплага паветра ўзмоцніцца, а значыць тэмпературная анамалія павялічыцца. Пры гэтым без ападкаў не абыдзецца, падкрэслілі сіноптыкі.
25 студзеня месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём - 1-6 градусаў са знакам плюс.
26 студзеня ноччу месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж), днём будзе пераважна без ападкаў. Месцамі будзе слабы туман. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3, днём - 2-8 градусаў цяпла. Сітуацыю на дарогах могуць ускладніць туман і слабыя галалёдныя з'явы.-0-