29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе пачатак лета ў Беларусі, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Бягучы рабочы тыдзень праходзіць пад знакам дажджлівага надвор'я. Так, за перыяд з 26 па 28 мая ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны сума ападкаў склала ад 51 працэнта да 75 працэнтаў месячнай нормы. Месцамі колькасць нябеснай вільгаці, якая выпала, наблізілася да нормы месяца. Перыяд дажджоў захаваецца ў краіне і ў заключныя дні мая, аднак яны ўжо будуць не такімі інтэнсіўнымі", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 30 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17-23 градусы цяпла.
У суботу, 31 мая, ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём плюс 18-24 гадусы.
"У першы дзень каляндарнага лета надвор'е ненадоўга возьме перадышку ад дажджоў. Аднак яна будзе нядоўгай. Ужо ў панядзелак Беларусь зноў накрыюць палі франтальнай воблачнасці. Таму перыядычна будуць адзначацца дажджы рознай інтэнсіўнасці, не выключаны моцныя дажджы, высокая верагоднасць навальніц", - адзначылі ў Белгідрамеце.
Нядзеля, 1 чэрвеня, пройдзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17-24 градусы са знакам плюс, па захадзе - да плюс 26 градусаў.
У панядзелак, 2 чэрвеня, ноччу пераважна па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы навальніцы, днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 8 па ўсходзе да плюс 16 па захадзе. Днём будзе 19-26 градусаў цяпла, месцамі 16-18 градусаў вышэй за нуль.
У аўторак, 3 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў цяпла, днём будзе плюс 17-24 градусы.
У сераду, 4 чэрвеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 6 да плюс 13 градусаў цяпла. Днём будзе 19-26 градусаў са знакам плюс.
"У начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. Бачнасць у тумане можа пагаршацца да 500 м і менш. Таму ў бліжэйшы час на дарогах трэба быць вельмі ўважлівымі як вадзіцелям, так і пешаходам", - праінфармавалі ў Белгідрамеце.-0-