Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2025, 09:02

Якія задачы стаяць перад дарожнай галіной у Год добраўпарадкавання, расказалі ў Мінтрансе
 

Фота з архіва
Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія задачы стаяць перад дарожнай галіной у Год добраўпарадкавання, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

У Беларусі штогод зацвярджаюцца і рэалізуюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні прылеглых да аўтамабільных і чыгуначных дарог тэрыторый, падкрэслілі ў Мінтрансе. "У 2024 годзе, які прайшоў пад знакам якасці, па даручэнні кіраўніка дзяржавы дарожнікамі былі праведзены работы па аднаўленні дарог і азеляненні прыдарожных тэрыторый. Грамадзяне і госці Беларусі могуць ацаніць не толькі камфорт перамяшчэння па дарогах рэспублікі, але і сучасны эстэтычны выгляд нашых магістралей", - паведамілі ў прэс-службе.

У 2025-м, які аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, перад дарожнай галіной стаяць больш маштабныя задачы. "Указ Прэзідэнта нумар 1 прадугледжвае правядзенне цэлага комплексу мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, у ліку якіх якаснае ўтрыманне паласы адводу і азеляненне тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог, добраўпарадкаванне аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. На аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўладкаванню прыпыначных пунктаў, пасажырскіх платформ і будынкаў станцый", - расказалі ў ведамстве.

Разам з тым, звярнулі ўвагу ў міністэрстве, навядзенне парадку на зямлі - гэта не толькі дзяржаўная палітыка, але і ўклад у агульную справу кожнага з жыхароў краіны. "Мы павінны аб'яднаць намаганні для далейшага паляпшэння якасці жыцця нашых грамадзян", - заявілі ў Мінтрансе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі