У час устаранення наступстваў урагану. Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік галоўнага інжынера ДВА "Белэнерга" Аляксандр Міхнюк у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, якія высновы зроблены энергетыкамі Беларусі пасля ліпеньскага ўрагану.
13-14 ліпеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў ураган, ад якога больш за ўсё пацярпела Гомельская вобласць і часткова два раёны Магілёўскай вобласці. "Асноўнай праблемай па аднаўленні электразабеспячэння стаў завал дрэў. Мы не змаглі проста пад'ехаць да ліній электраперадач. Але з дапамогай МНС завалы былі расчышчаны, і мы ўсё аднавілі", - расказаў Аляксандр Міхнюк.
Аднаўленне электраэнергіі хацелася выканаць раней, але ў сучаснай гісторыі беларускай энергасістэмы паражэнняў такога маштабу яшчэ не было, заўважыў ён. "Тым не менш з гэтых падзей былі зроблены пэўныя высновы. Напісана вельмі вялікая праграма арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, цяпер яна выконваецца. Там было пераасэнсаванне і расстаўленне акцэнтаў у ліквідацыі наступстваў, а таксама пэўныя мерапрыемствы - павышэнне якасці сувязі, узаемадзеяння паміж падраздзяленнямі", - расказаў спецыяліст.
Аляксандр Міхнюк выказаў удзячнасць усёй беларускай энергасістэме, абласным прадпрыемствам, якія накіравалі свае брыгады для сумеснай барацьбы з наступствамі стыхіі.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-