Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2024, 09:00

"Якія вы шчаслівыя, што ўсё захавалі!" Навошта людзі едуць у Брэсцкую крэпасць

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" загадчыца навукова-асветнага аддзела ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" Іна Кавальчук расказала, хто наведвае Брэсцкую крэпасць і якімі думкамі дзеляцца пасля экскурсій.

За пяць месяцаў 2024 года мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" наведалі 238 тыс. чалавек з 17 краін свету. "Я працую з людзьмі вельмі шмат, - адзначыла Іна Кавальчук. - І літаральна на мінулым тыдні была група зборная - было чалавек восем з Масквы і дзве жанчыны з Латвіі. І, калі я ім на плошчы Цырыманіялаў расказвала пра нашы маладзёжныя акцыі, пра тое, што ўжо больш за 100 тыс. юных брастаўчан прайшлі праз пост памяці, жанчына з Латвіі проста са слязамі сказала: "Якія вы шчаслівыя, што ўсё гэта захавалі!"
Загадчыца аддзела падзялілася і яшчэ адной гісторыяй. "Таксама група атрымалася інтэрнацыянальная: Мінск, Масква і Германія. З Германіі была сям'я з двума падлеткамі. Яны рускамоўныя, але 20 гадоў жывуць у Германіі. І прывезлі сюды сваіх дзяцей. У канцы экскурсіі гэта жанчына сказала: "Я вельмі хачу, каб вы ведалі, што мы вельмі цэнім усё, што тут ёсць. І тыя, хто жыве ў Германіі: украінцы, беларусы, рускія, казахі - мы ўсе разам наведваем усе пахаванні, мы беражом гэту памяць. Гэта значыць, мы не дзелімся па нейкіх палітычных момантах", - прывяла словы наведвальніцы Іна Кавальчук. - Палітыка - гэта адно, а людзі - гэта іншае. І яна так і гаварыла: "Я хачу, каб вы ведалі, што мы разумеем усё , што адбываецца ў свеце, і таму мы прыязджаем сюды, у Брэсцкую крэпасць, прывозім сваіх дзяцей".

"Вялікая група з Латвіі. Жанчыны, развітваючыся, сказалі: "Мы прыязджалі, прыязджаем і будзем сюды прыязджаць, пакуль ёсць такая магчымасць без віз". На самай справе гэты інтарэс, напэўна, цяпер яшчэ больш вырас. І ён не згасае", - рэзюмавала Іна Кавальчук.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі