Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2023, 18:49

Якія ўказы і законапраекты плануюць падрыхтаваць у Беларусі ў 2023 годзе

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) заканадаўчых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2023 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2023 года нумар 57, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У план увайшлі 32 законапраекты ў розных сферах. Так, дакументам прадугледжана падрыхтоўка законапраектаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у шэраг кодэксаў: Падатковы, Крымінальна-выканаўчы, Крымінальна-працэсуальны. Удасканальваць нормы кодэксаў будуць з улікам практыкі іх прымянення.

Плануецца падрыхтоўка законапраектаў аб унясенні змяненняў у законы "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь", "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю", "Аб крэдытных гісторыях", "Аб ветэрынарнай дзейнасці", "Аб чыгуначным транспарце", "Аб абыходжанні з адходамі" і іншыя.

Пастанова вызначае падрыхтоўку законапраектаў "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", "Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі", "Аб незалежнай ацэнцы і сертыфікацыі кваліфікацый", "Аб абыходжанні з генетычнымі рэсурсамі" і іншых.

Планам прадугледжана таксама падрыхтоўка канцэпцый Кодэкса аб ахове здароўя, Экалагічнага кодэкса і закона "Аб аквакультуры".

Акрамя таго, запланавана падрыхтоўка чатырох указаў кіраўніка дзяржавы, якімі, у прыватнасці, будзе прадугледжана карэкціроўка прававых актаў па пытаннях прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў, правядзення рэкламных гульняў у Беларусі.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку прадугледжаных планам законапраектаў (канцэпцый), узгадненне іх з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад ва ўстаноўленыя тэрміны.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі