Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2025, 09:00

Якія распрацоўкі для рэальнага сектара эканомікі прапанавалі маладыя вучоныя, расказалі ў НАН 

Фота з архіва
Фота з архіва
23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія новыя распрацоўкі прапанавалі маладыя вучоныя, расказаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Максім Кучвальскі ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Адзін з напрамкаў - стварэнне палімернай пліткі з перапрацаваных шын. "Вырашаюцца адразу дзве праблемы, - сказаў Максім Кучвальскі. - Першае - рэцыклінг, адходы ператвараем у даходы. І другое - гэта танны спосаб атрымання пакрыццяў, якія могуць знайсці прымяненне ў розных сферах, напрыклад у сельскагаспадарчых пабудовах".

Таксама праходзіць выпрабаванні тэхналогія перапрацоўкі вадкіх радыеактыўных адходаў. Яна прадугледжвае доўгі тэрмін выкарыстання сховішча такіх адходаў. Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН прапанаваў тэст-сістэму для алергадыягностыкі.

У гуманітарнай сферы Максім Кучвальскі адзначыў нядаўна перакладзеную з лацінскай мовы манаграфію Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі". Менавіта Казімір Семяновіч прыдумаў ідэю выкарыстання трохступеньчатай сістэмы ракет, якую ў далейшым пераняў Канстанцін Цыялкоўскі. "Гэта сістэма выкарыстоўваецца краінамі ў касмічнай дзейнасці", - дадаў старшыня Савета маладых вучоных.

У ліку значных фізіка-тэхнічных інавацый - распрацоўкі Інстытута парашковай металургіі па стварэнні фрыкцыйных дыскаў для паяздоў, транспарту. "Раней такія дыскі закупляліся за мяжой. Цяпер вырабляюцца на Гомельскім электратэхнічным заводзе", - сказаў Максім Кучвальскі.

Нядаўна ў Рэестр сортавыпрабаванняў уключаны новыя сарты бульбы "Сапфір", "Вайлдберыз", распрацаваныя НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Пасля выпрабаванняў яны выйдуць на рынак.

У рэспубліцы рэалізуецца маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі". За 15 гадоў у конкурсе прынялі ўдзел больш за 20 тыс. праектаў, звыш 3,5 тыс. з іх лічацца рэалізаванымі. "Распрацоўкі студэнтаў, маладых вучоных актыўна ўкараняюцца ў вытворчасць, у рэальны сектар эканомікі нашай краіны", - дадаў Максім Кучвальскі. У прыклад ён прывёў Яна Гулевіча і яго праект YACARD, які пакладзены ў аснову электронных смарт-білетаў БРСМ.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі