Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія парушэнні сустракаюцца на аб'ектах дарожнага будаўніцтва, расказаў журналістам начальнік спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарту Віктар Петрачэнка на прэс-канферэнцыі "Стан, рамонт і рэканструкцыя рэспубліканскіх дарог і вулічна-дарожнай сеткі горада Мінска", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Парушэнні часта выяўляюцца на этапах падрыхтоўкі будаўнічай пляцоўкі, часовай арганізацыі дарожнага руху. Не заўсёды выконваецца тэхналогія ўстройства землянога палатна або дарожнага адзення. У большасці выпадкаў недапрацоўкі ўстраняюцца ва ўстаноўленыя тэрміны.
Начальнік спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарту падкрэсліў, што акцэнт зроблены на прафілактыцы. За апошнія 2-3 гады павялічылася ў разы колькасць мерапрыемстваў, якія датычацца растлумачэння, абмеркавання тых ці іншых фактараў, якія ўплываюць на якасць аўтамабільных дарог.
Служба тэхнічнага нагляду аператыўна рэагуе на выяўленыя парушэнні. Спецыялісты ўзаемадзейнічаюць з дзяржаўным прадпрыемствам "Белдарцэнтр". "Праводзіцца вялікая работа, мінімізуецца колькасць парушэнняў у час будаўніцтва дарог і інфраструктуры", - адзначыў Віктар Петрачэнка.
Пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага характару ідзе ўпор на забеспячэнне апорнай здольнасці пакрыцця. "Удзяляецца ўвага тэхналагічным працэсам для таго, каб зменшыць калейнасць, таму што гэта самае балючае пытанне, з якім сутыкаюцца ў час далейшай эксплуатацыі аб'ектаў", - падкрэсліў ён.
Віктар Петрачэнка дадаў, што прымяняюцца цэментабетонныя пакрыцці для даўгавечнасці дарожнага адзення. Яны больш якасныя, больш устойлівыя да ўздзеяння прыродных з'яў.-0-