ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2023, 14:09

Якія каштоўнасці ў сучаснай моладзі і што на першым месцы: грошы ці сумленне? Даныя сацапытання

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка на пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах прывёў даныя сацапытання сярод студэнтаў аб іх каштоўнасных арыенцірах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле сацапытанняў студэнцкай моладзі, праведзеных у кастрычніку-лістападзе 2022 года Інстытутам сацыялогіі НАН, такія каштоўнасці, як сумленне, гонар і годнасць, у якасці прыярытэтных назвалі 18 працэнтаў апытаных, любоў да Радзімы - 15,6 працэнта, чалавекалюбства і дапамогу людзям - 14,3 працэнта. У той час як 57,8 працэнта рэспандэнтаў назвалі сваімі каштоўнасцямі дастатак і грошы", - сказаў Ігар Сергяенка.

Гэта сацапытанне паказала таксама, што пятая частка апытаных не адносіць сябе да патрыётаў і яшчэ такая ж частка не вызначылася. "Захоўваецца імкненне маладых людзей выехаць за мяжу для атрымання адукацыі і ў пошуках работы. Так, лічба невялікая - не больш за 5 працэнтаў ад агульнай колькасці моладзі, але разам з тым праблема ёсць", - заўважыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Паводле яго слоў, вялікі працэнт (20 працэнтаў) маладых спецыялістаў працуюць не па атрыманых спецыяльнасцях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі