Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія дакументы маладыя спецыялісты павінны прад'явіць пры прыёме на работу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ужо ў жніўні арганізацыі і прадпрыемствы папоўняцца новымі кадрамі. У Мінпрацы нагадалі, якія дакументы маладыя спецыялісты павінны прад'явіць наймальніку.
У першую чаргу маладыя спецыялісты павінны прадаставіць дакумент, які засведчвае асобу. Ваеннаабавязаныя і асобы, якія падлягаюць прызыву на воінскую службу, прад'яўляюць дакументы воінскага ўліку. Далей неабходны дакумент аб адукацыі або дакумент аб навучанні. Таксама прад'яўляецца пасведчанне аб накіраванні на работу, накіраванне на работу ў лік броні для асобных катэгорый работнікаў. Маладыя спецыялісты павінны прадаставіць медыцынскую даведку аб стане здароўя, а інваліды - індывідуальную праграму рэабілітацыі, абілітацыі. Таксама прадастаўляюцца іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
Мінпрацы звяртае ўвагу, што маладыя спецыялісты, якія ўпершыню паступаюць на работу, працоўную кніжку і страхавое пасведчанне не прад'яўляюць.
У сваю чаргу арганізацыі і прадпрыемствы, што прымаюць спецыялістаў, якія прыходзяць па размеркаванні, павінны заключыць з работнікам працоўны дагавор у пісьмовай форме. Таксама аформіць заключэнне працоўнага дагавора загадам (распараджэннем) і аб'явіць яго работніку пад подпіс. Пасля чаго азнаёміць з даручанай работай: службовымі (працоўнымі) абавязкамі, умовамі і аплатай працы. Далей маладым спецыялістам павінны растлумачыць іх правы і абавязкі як работнікаў. Потым азнаёміць новыя кадры з калектыўным дагаворам, дакументамі, якія рэгламентуюць унутраны працоўны распарадак, правесці ўводны інструктаж па ахове працы. Таксама наймальнік абавязаны завесці працоўную кніжку і аформіць, а ў далейшым выдаць страхавое пасведчанне.
Мінпрацы звяртае ўвагу, што ўсё азнаямленне праводзіцца пад подпіс работніка.-0-