Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 13:27

Якаўлеў: вопыт Беларусі і Расіі ў атамнай энергетыцы спатрэбіцца для будаўніцтва АЭС будучыні

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт Беларусі і Расіі ў сферы атамнай энергетыкі спатрэбіцца пры будаўніцтве атамных электрастанцый будучыні. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў галоўны рэдактар навукова-дзелавога партала "Атамная энергія 2.0" Павел Якаўлеў.

Эксперт лічыць, што краінам, у якіх набыты багаты вопыт у сферы атамнай энергетыкі, не трэба яго губляць. Гэта пагражае не толькі энергетычнай залежнасцю, але і стратай навуковых школ і кампетэнцый, якія будзе складана вярнуць.

"Італія адмовілася ад атамнай энергетыкі ў васьмідзясятыя гады. У іх была вельмі перспектыўная праграма, але яны страцілі ўсе свае кампетэнцыі. Так адбылося і ў шэрагу іншых краін. Але ідэя аб тым, што ўсё можна проста купіць, хутка застанецца ў мінулым. Краінам цяпер патрэбна працяглае супрацоўніцтва, рашэнні на доўгатэрміновую перспектыву. Сучасныя атамныя станцыі будуюцца на 80-100 гадоў і больш", - сказаў Павел Якаўлев.

Эксперт адзначыў, што для развіцця атамнай энергетыкі краінам патрэбны свае ўласныя навуковыя школы ў гэтай сферы. "Гэта і інжынерная, і хімічная школы. Увесь гэты спектр супрацоўніцтва (у сферы атамнай энергетыкі. - Заўвага БЕЛТА), які развіваюць Беларусь і Расія, спатрэбіцца для будаўніцтва новых перспектыўных атамных станцый", - лічыць Павел Якаўлеў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі