26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць аказваемых жыллёва-камунальных паслуг у краіне будзе павышацца. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель, паведамляе БЕЛТА.
"Нараканні (на службу 115.бел. - Заўвага БЕЛТА) ёсць, але гэта служба даволі новая, маладая. Яна развіваецца з кожным годам, кожным месяцам і ўдасканальваецца. На сённяшні дзень шмат механізмаў зваротнай сувязі з насельніцтвам. Гэта і абзвон супрацоўнікам, і абзвон праз рабатызаваныя сістэмы. Пасля праведзенага семінара-нарады з удзелам кіраўніка дзяржавы прыняты яшчэ шэраг мер для таго, каб павысіць адказнасць службовых асоб за прыняцце, своечасовае рэагаванне на заяўкі грамадзян", - сказаў Андрэй Хмель.
Міністр упэўнены: негатыў, звязаны са службай 115.бел, будзе зніжацца. "Для гэтага сёння прымаюцца ўсе меры. Мы ўпэўнены, што якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг у краіне сёння на высокім узроўні, але яна будзе станавіцца яшчэ лепшай", - падкрэсліў ён.-0-