Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2020, 12:25

Якасць навакольнага асяроддзя ў Беларусі застаецца стабільнай - Худык

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць навакольнага асяроддзя ў Беларусі застаецца стабільнай, паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"На працягу многіх гадоў якасць навакольнага асяроддзя ў Беларусі застаецца стабільнай. І гэта не проста словы. Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. Сёння такая сістэма ахоплівае 12 напрамкаў: атмасфернае паветра, паверхневыя воды, землі, раслінны і жывёльны свет, радыяцыйную абстаноўку і іншыя. Акрамя таго, у бліжэйшы час гэты пералік папоўніцца комплексным маніторынгам тарфянікаў", - сказаў Андрэй Худык.

Падтрыманне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і забеспячэнне экалагічнай бяспекі ва ўмовах актыўнай мадэрнізацыі вытворчасцей патрабуюць далейшага нарошчвання тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу, адзначыў міністр. "Неабходна скарачаць паступленне забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, мінімізаваць узровень антрапагеннага ўздзеяння. Патрэбны сістэмны падыход пры планаванні і рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў", - падкрэсліў ён.

Інфармацыя аб стане навакольнага асяроддзя Беларусі знаходзіцца ў адкрытым доступе. Даныя маніторынгу размяшчаюцца ў інтэрнэце, у тым ліку на сайце nsmos.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі