Фота Вярхоўнага Суда
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць правасуддзя, кадры, дысцыпліна - такія прыярытэты былі расстаўлены старшынёй Вярхоўнага Суда Беларусі Андрэем Шведам у ходзе рабочай нарады з кіраўніцтвам і калектывамі Гродзенскага абласнога суда і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Вярхоўнага Суда.
"Нагрузка на суддзяў судоў Гродзенскай вобласці адна з самых нізкіх па краіне. Гэта сведчыць аб існуючым патэнцыяле развіцця. Тым не менш выклікае апасенне зніжэнне паказчыкаў якасці правасуддзя ў рэгіёне, рост колькасці адмен і змяненняў як па крымінальных, так і па грамадзянскіх справах. Таму асноўнай задачай з'яўляецца прыняцце канкрэтных дакладных мер па паляпшэнні якасці правасуддзя, а таксама падтрыманне належнага ўзроўню культуры судовай дзейнасці", - адзначыў Андрэй Швед у ходзе выступлення.
Паводле яго слоў, вельмі шмат залежыць ад кіравання. "Ад арганізатарскіх здольнасцей старшыні суда, ад яго ўмення аналізаваць існуючыя праблемы і недахопы ў рабоце і прапаноўваць шляхі іх вырашэння. Там, дзе старшыня "на сваім месцы", ужо гарантавана 50 працэнтаў поспеху", - сказаў Андрэй Швед.
Старшыня Вярхоўнага Суда зрабіў акцэнт на недапушчальнасці фармальнага падыходу пры падборы кадраў і стварэнні яго рэзерву.
"Мы павінны фарміраваць рэзерв будучых суддзяў яшчэ з універсітэцкай парты. Заўважаць лепшых выпускнікоў юрыдычных факультэтаў ВНУ нашай краіны, прадугледжваць для іх магчымасць праходжання практыкі на базе судоў і далей не выпускаць іх з-пад увагі, трымаць зваротную сувязь", - адзначыў Андрэй Швед.
Вызначаючы ключавыя напрамкі ўдасканалення работы судоў рэгіёна і ў цэлым сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, старшыня Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што "вялікую ўвагу трэба ўдзяляць праблемам грамадзян".
Таксама была дакладна акрэслена пазіцыя непрымірымасці да нядобрасумленных работнікаў: "Неабходна ўзмацніць выканальніцкую дысцыпліну і павысіць якасць работы. Прымаць жорсткія меры да тых, хто дапускае сістэмныя парушэнні", - падкрэсліў Андрэй Швед.
Асабліва актуальна прагучаў тэзіс аб узмацненні інфармацыйнай і ідэалагічнай работы ў судах: "Ідзе інфармацыйная вайна, таму вялікую ўвагу трэба ўдзяляць інфармацыйнай бяспецы. Судам трэба дакладна і правільна праводзіць ідэалагічную работу", - канстатаваў Андрэй Швед.
"Нагрузка на суддзяў судоў Гродзенскай вобласці адна з самых нізкіх па краіне. Гэта сведчыць аб існуючым патэнцыяле развіцця. Тым не менш выклікае апасенне зніжэнне паказчыкаў якасці правасуддзя ў рэгіёне, рост колькасці адмен і змяненняў як па крымінальных, так і па грамадзянскіх справах. Таму асноўнай задачай з'яўляецца прыняцце канкрэтных дакладных мер па паляпшэнні якасці правасуддзя, а таксама падтрыманне належнага ўзроўню культуры судовай дзейнасці", - адзначыў Андрэй Швед у ходзе выступлення.
Паводле яго слоў, вельмі шмат залежыць ад кіравання. "Ад арганізатарскіх здольнасцей старшыні суда, ад яго ўмення аналізаваць існуючыя праблемы і недахопы ў рабоце і прапаноўваць шляхі іх вырашэння. Там, дзе старшыня "на сваім месцы", ужо гарантавана 50 працэнтаў поспеху", - сказаў Андрэй Швед.
Старшыня Вярхоўнага Суда зрабіў акцэнт на недапушчальнасці фармальнага падыходу пры падборы кадраў і стварэнні яго рэзерву."Мы павінны фарміраваць рэзерв будучых суддзяў яшчэ з універсітэцкай парты. Заўважаць лепшых выпускнікоў юрыдычных факультэтаў ВНУ нашай краіны, прадугледжваць для іх магчымасць праходжання практыкі на базе судоў і далей не выпускаць іх з-пад увагі, трымаць зваротную сувязь", - адзначыў Андрэй Швед.
Вызначаючы ключавыя напрамкі ўдасканалення работы судоў рэгіёна і ў цэлым сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, старшыня Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што "вялікую ўвагу трэба ўдзяляць праблемам грамадзян".
Таксама была дакладна акрэслена пазіцыя непрымірымасці да нядобрасумленных работнікаў: "Неабходна ўзмацніць выканальніцкую дысцыпліну і павысіць якасць работы. Прымаць жорсткія меры да тых, хто дапускае сістэмныя парушэнні", - падкрэсліў Андрэй Швед.
Асабліва актуальна прагучаў тэзіс аб узмацненні інфармацыйнай і ідэалагічнай работы ў судах: "Ідзе інфармацыйная вайна, таму вялікую ўвагу трэба ўдзяляць інфармацыйнай бяспецы. Судам трэба дакладна і правільна праводзіць ідэалагічную работу", - канстатаваў Андрэй Швед.
Вынікам нарады стала даручэнне кіраўніцтву Гродзенскага абласнога суда і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці да канца паўгоддзя прыняць комплекс мер, накіраваных на паляпшэнне якасці работы.-0-
Фота Вярхоўнага Суда
