Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2017, 14:49

Якасць беларускіх прадуктаў лічаць высокай 79 працэнтаў расіян - апытанне

3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. 79 працэнтаў расіян лічаць высокай якасць беларускіх прадуктаў харчавання. Такія даныя атрыманы ў выніку апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), паведамляе БЕЛТА.

Даследаванне пацвердзіла, што беларускія прадукты карыстаюцца даволі вялікай папулярнасцю ў Расіі: аб тым, што набываюць іх, паведамілі амаль палавіна апытаных. Часцей за ўсё купляюць беларускія малако і малочныя прадукты (на працягу месяца іх куплялі 28 працэнтаў апытаных), а таксама мяса і каўбасы (19 працэнтаў).

Крыху разышліся думкі расійскіх спажыўцоў па пытанні аб цэнавай катэгорыі: 40 працэнтаў называюць беларускія прадукты дарагімі, 39 працэнтаў - таннымі.

Усерасійскае апытанне праведзена 8-9 лютага 2017 года. Метад апытання - тэлефоннае інтэрв'ю па стратыфікаванай двухбаковай выпадковай выбарцы стацыянарных і мабільных нумароў аб'ёмам 1200 рэспандэнтаў. Выбарка пабудавана на аснове поўнага спіса тэлефонных нумароў, задзейнічаных на тэрыторыі РФ. Даныя ўзважаны на верагоднасць адбору і па сацыяльна-дэмаграфічных параметрах. Для гэтай выбаркі максімальны памер памылкі з верагоднасцю 95 працэнтаў не перавышае 3,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі