Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2024 годзе Камітэт дзяржкантролю праверыў больш за 1400 аб'ектаў гандлю, паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аператыўна прымаліся меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў. Пры гэтым асноўны акцэнт рабіўся на прафілактыку.
"Кантралюючыя органы зацікаўлены ў тым, каб суб'екты гандлю захоўвалі заканадаўства, адпаведна, было менш нараканняў на іх работу ад грамадзян", - адзначыў старшыня КДК.
У выпадках, калі парушэнні былі грубымі і датычыліся бяспекі або здароўя грамадзян, Камітэтам дзяржкантролю прымаліся самыя строгія меры. У прыватнасці, рашэнні аб прыпыненні работы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Усяго ў мінулым годзе да поўнага ўстаранення парушэнняў прыпынялася дзейнасць 39 аб'ектаў гандлю.
Васіль Герасімаў праінфармаваў дэпутатаў, што ўжо трэці год рэалізуецца праграма дзеянняў урада і Камітэта дзяржкантролю па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці па выкананні заканадаўства аб цэнаўтварэнні. Рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы таксама садзейнічала недапушчэнню неабгрунтаванага росту цэн і дэфіцыту тавараў у гандлёвай сетцы. Такая работа ўрада і КДК прадаўжаецца і ў бягучым годзе.-0-