Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якая роля рэпетытараў у адукацыйным працэсе, паказалі вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў ліпені-жніўні 2024 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя інстытута.
Больш за палавіну рэспандэнтаў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту (58,6 працэнта), адзначылі, што іх дзіця ніколі не наведвала рэпетытараў. Неабходнасць у дадатковых навучальных занятках бачаць 41,2 працэнта адказаўшых, якія цяпер або раней звярталіся да іх паслуг для сваіх дзяцей.
Галоўнай мэтай дадатковых заняткаў бацькі, чые дзеці наведваюць або наведвалі рэпетытараў, лічаць агульную падрыхтоўку дзіцяці, інакш кажучы, паспяховае засваенне ім школьнай праграмы, - 75,8 працэнта.
"З аднаго боку, такія адказы сведчаць аб адказных адносінах бацькоў да будучыні дзяцей і разуменні імі каштоўнасці сістэмнага і планамернага засваення ведаў, у адрозненне ад экстраннай падрыхтоўкі да экзаменаў. З іншага боу, высокая патрэбнасць у дадатковых занятках па агульнай падрыхтоўцы школьнікаў можа ўказваць на неабходнасць аптымізацыі самога навучальна-выхаваўчага працэсу", - адзначылі ў Інстытуце сацыялогіі.
Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання з'яўляецца прычынай звароту да рэпетытараў для 18,8 працэнта, падрыхтоўка да цэнтралізаванага экзамену - для 10,2 працэнта, да ўнутраных уступных экзаменаў у ВНУ - для 8,1 працэнта.
Пры гэтым падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання з'яўляецца галоўным стымулам дадатковых навучальных заняткаў сярод усіх бацькоў школьнікаў, незалежна ад таго, ці маюць яны на гэты час вопыт звароту да рэпетытараў: 61,9 працэнта плануюць знайсці педагога для дапамогі дзіцяці ў падрыхтоўцы да маючых адбыцца форм кантролю ведаў. Не плануюць звяртацца да паслуг рэпетытараў нават для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання/экзамену 20,4 працэнта, не могуць цяпер даць адказ на гэта пытанне 17,7 працэнта.
Сацыялагічнае даследаванне прысвечана вывучэнню адносін насельніцтва да сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Апытанне праводзілася ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску, асобных раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах. Аб'ём выбарачнай сукупнасці склаў 900 рэспандэнтаў. Памылка выбаркі ±3,3 працэнта.-0-