Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў II квартале 2025 года ўзровень занятасці насельніцтва (суадносіны колькасці занятага насельніцтва і колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гады) склалі 68 працэнтаў, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) - 2,6 працэнта ад колькасці рабочай сілы. Гэта даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па праблемах занятасці насельніцтва, праведзенага Белстатам, паведамляе БЕЛТА.
Сярод насельніцтва ў працаздольным узросце ў эканоміцы Беларусі было занята 84,5 працэнта. Сярод жанчын у працаздольным узросце ўзровень занятасці складае 85,8 працэнта, сярод мужчын - 83,3 працэнта. Большая частка работнікаў пражывае ў горадзе.
Больш за ўсё беларусаў шукалі работу праз сяброў, сваякоў ці знаёмых, на другім месцы - інтэрнэт або СМІ. Менш за ўсё работу шукалі метадам прамога звароту да рабодаўца ці ў службу занятасці.
Абследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы на штоквартальнай аснове ў мэтах атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна-эканамічных характарыстыках.-0-