Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2024, 09:07

Якая дапамога аказваецца гаспадаркам Брэсцкай вобласці напярэдадні ўборачнай кампаніі, расказалі ў аблвыканкаме

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Мурын расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, якая дапамога аказваецца гаспадаркам Брэсцкай вобласці напярэдадні ўборачнай кампаніі.

Паводле слоў Сяргея Мурына, вынікі ўборачнай кампаніі залежаць не толькі ад урадлівасці зямлі. "Гэта яшчэ і выкананне тэхналогій, кадры, тэхніка і ў цэлым самаарганізацыя працы. З лідараў па намалоце сёння трэба браць прыклад. Залежыць шмат і ад кіраўніка", - сказаў намеснік старшыні. Ён падкрэсліў, што зарабляць у полі можна шмат, але, як сказаў кіраўнік дзяржавы, для гэтага трэба вельмі шмат і старанна працаваць.

Ёсць у вобласці і праблемныя гаспадаркі, ураджайнасць якіх пакідае жадаць лепшага. Паводле слоў Сяргея Мурына, з імі трэба працаваць. "Гэта невялікія гаспадаркі і іх няшмат", - дадаў ён.

У Брэсцкай вобласці праблемным гаспадаркам аказваецца істотная дапамога. "За тры гады было абноўлена 25 працэнтаў машын трактарнага парку. За гэты год у пачатку пасяўной кампаніі мы купілі 164 новыя трактары, з іх 25 энерганасычаных, закупілі шыроказахватныя плугі, каб якасна рыхтаваць глебу. Таксама закуплена з дзяржпадтрымкай 55 адзінак тэхнікі для ўнясення мінеральных угнаенняў. Сёння ў вобласці працуе 6 тыс. адзінак тэхнікі з GPS-навігатарамі, палавіна з іх - трактары. І гэта нямала", - расказаў Сяргей Мурын.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі