29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі МНС расказалі БЕЛТА аб мерах бяспекі пры моцным ветры.
Сёння ў Мінску чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я - узмацненне ветру парывамі да 22 м/с, днём часам моцны дождж. 30 ліпеня ноччу захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
"Пастарайцеся не пакідаць кватэр, офісаў без экстраннай неабходнасці. Закрыйце форткі і вокны. Не падыходзьце да іх блізка. Калі моцны вецер застаў вас на вуліцы, укрыйцеся ў бліжэйшым будынку. Калі няма магчымасці ўкрыцца, то трэба знаходзіцца як мага далей ад будынкаў", - падкрэслілі ў выратавальным ведамстве.
Не трэба хавацца і пакідаць транспарт за прыпынкамі грамадскага транспарту, рэкламнымі шчытамі, недабудаванымі будынкамі і пад дрэвамі, паколькі вялікая верагоднасць іх падзення.
Таксама ў МНС адзначылі, што смяротна небяспечна пры моцным ветры стаяць пад лініяй электраперадач і падыходзіць да абарваных электраправадоў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка