Фота ДМК
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя асаблівасці парадку ўвозу ў краіну тавараў для асабістага карыстання нагадалі ў Дзяржаўным мытным камітэце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе ДМК.
Так, тавары для асабістага карыстання, кошт якіх перавышае суму, эквівалентную 500 еўра або вага якіх перавышае 25 кг, увозяцца з выплатай мытных пошлін і падаткаў па адзінай стаўцы 30 працэнтаў ад кошту ў частцы перавышэння вартаснай нормы, але не менш за 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння вагавой нормы.
Акрамя таго, рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 20 снежня 2017 года нумар 107 зацверджаны пералік катэгорый тавараў, якія не належаць да тавараў для асабістага карыстання. З ім у ДМК парэкамендавалі азнаёміцца асабіста.-0-