Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2023, 17:58

Як выкарыстанне беспілотнікаў дапаможа спецпадраздзяленням унутраных войскаў, расказаў Карпянкоў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 105-годдзя з дня ўтварэння ўнутраных войскаў, расказаў, як будуць выкарыстоўвацца беспілотнікі ў падраздзяленнях унутраных войскаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беспілотнікі дапамогуць байцам унутраных войскаў у выкананні самых розных задач. Напрыклад, з дапамогай беспілотнага лятальнага апарата можна знайсці чалавека, які заблукаў у лесе. Акрамя таго, беспілотнікі могуць выкарыстоўвацца для разведкі. Усе памятаюць 2020 год. Былі масавыя беспарадкі, недзе рыхтаваліся засады, недзе скідвалі з дахаў бутэлькі і цэглу. А з дапамогай беспілотнікаў можна было агледзець усю тэрыторыю і вывучыць абстаноўку, каб скласці поўную карціну і эфектыўна працаваць невялікімі групамі", - сказаў Мікалай Карпянкоў.

Акрамя таго, падкрэсліў камандуючы ўнутранымі войскамі, БЛА могуць дапамагчы ў абароне ад тых беспілотнікаў, якія могуць быць задзейнічаны супраць ваеннаслужачых. "Мы вывучаем вопыт правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, бачым, як эфектыўна і ўмела беспілотнікі могуць наносіць паражэнне. Яны выкарыстоўваюцца для бамбакідання, пошуку цэлей, забеспячэння сувязі. Або тыя ж дроны-камікадзэ. Мы ўсё гэта прааналізавалі, загадам міністра ўнутраных спраў ва ўсіх органах унутраных спраў створаны падраздзяленні спецыяльнага прызначэння беспілотнай лятальнай авіяцыі", - адзначыў камандуючы ўнутранымі войскамі.

Паводле слоў Мікалая Карпянкова, байцы ўнутраных войскаў абучаны не толькі весці разведку з дапамогай дронаў, але і ажыццяўляць пры неабходнасці бамбакіданне. "Усе добра чулі пра сітуацыю, калі дыверсійна-разведвальнае падраздзяленне пад нейкім сцягам можа зайсці на нашу тэрыторыю і захапіць які-небудзь прыгранічны гарадок. Нешта падобнае мы бачылі ў Расіі, калі дыверсанты праніклі адразу ў два населеныя пункты Бранскай вобласці. І тут беспілотнікі могуць дапамагчы не трапіць у якую-небудзь засаду. З дапамогай дронаў можна агледзець усю тэрыторыю, не падвяргаючы небяспецы жыцці нашых асабліва падрыхтаваных ваеннаслужачых", - сказаў на заканчэнне Мікалай Карпянкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі