Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 жніўня 2024, 13:07

Як выглядае ўнутры і колькі каштуе драўляны домакамплект ад лясгаса? Вось самы папулярны ўзор

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як выглядае ўнутры і колькі каштуюць драўляныя домакамплекты ад лясгаса, у чым іх перавагі і недахопы - падрабязнасці ў новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Азнаёміцца з такім фарматам жылля можна на гандлёвых пляцоўках Міністэрства лясной гаспадаркі, па краіне іх пад два дзясяткі. У "Лясных доміках" таксама можна падабраць сабе лазні і альтанкі, вырабы з дрэва для прысядзібнага ўчастка, піламатэрыялы, драўлянае паліва і шмат іншага.

Усяго лясгасы прапануюць пяць варыянтаў бюджэтных драўляных домакамплектаў. Іх кошт пачынаецца з Br18 тыс.

"За Br18 тыс. можна выбраць домакамплект нумар 5 з ацыліндраванай драўніны плошчай 35 кв.м. За Br70 тыс. у кліента будзе зруб з паўбруса тэхнічнай сушкі плошчай 90 кв.м. Гэта домакамплект нумар 1. У яго ўваходзіць сам зруб, кроквенная сістэма, лагі, бэлькі, латы, падлога і столь. Пры ўстаноўцы названага дома кліент можа адразу ўстанаўліваць вокны, дзверы, засяляцца і жыць", - расказала начальнік гандлёвай сеткі Капыльскага доследнага лясгаса Вераніка Покуць.

Але самым папулярным, паводле яе слоў, у пакупнікоў стаў домакамплект нумар 4 за Br30 тыс. Людзей прываблівае цана: за гэты кошт вы набываеце зруб плошчай 100 "квадратаў". Праўда, трэба мець на ўвазе, што фундамент, дах, вокны і дзверы - усё гэта не ўваходзіць у кошт домакамплекта і заказваецца асобна.

"Гэта дом з ацыліндраванай драўніны натуральнай вільготнасці, яму трэба даць час устаяцца: паўтара - два гады. Толькі пасля гэтага кліент можа ўстанаўліваць вокны, дзверы, праводзіць дадатковыя работы па доме, - растлумачыла начальнік гандлёвай сеткі. - Гэты домакамплект карыстаецца найбольшай папулярнасцю. У яго ўваходзіць зруб і кроквенная сістэма. Плошча названага дома 98 кв.м. Парода драўніны - сасна".

Але, як паказвае практыка, усе гэтыя моманты не хвалююць людзей: ужо занадта прывабная цана. Тым больш што домакамплекты ўключаны ў крэдытную праграму "На родныя тавары". Выдаецца такі крэдыт на тэрмін да трох гадоў па стаўцы 4 працэнты гадавых, максімальная сума крэдытавання Br20 тыс. Пагадзіцеся, прыемны бонус.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі