Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2025, 12:16

Як у Беларусі адкрыць уласную справу з дзяржпадтрымкай, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у Беларусі адкрыць уласную справу з дзяржаўнай падтрымкай, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

У Мінпрацы адзначылі, што з пачатку 2025 года больш за 200 чалавек у Беларусі ўжо сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзякуючы дзяржсубсідыям.

Так, у гарадах памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што перавышае Br5 тыс. У сельскай мясцовасці - каля Br7 тыс. Для таго каб атрымаць субсідыю, трэба стаць на ўлік у службе занятасці, прайсці навучанне і скласці бізнес-план, падаць заяўку на субсідыю, адкрыць ІП і пачаць працаваць. Калі адкрыць ІП і прапрацаваць мінімум шэсць месяцаў на працягу года, то грошы не трэба вяртаць.

Падтрымка ажыццяўляецца на ўсіх этапах: гэта і бясплатнае навучанне асновам прадпрымальніцтва, дапамога ў складанні бізнес-плана, а таксама кансультацыі ў цэнтрах занятасці.

У Мінпрацы таксама прывялі ў прыклад гісторыі тых, хто адкрыў сваю справу пры дапамозе дзяржпадтрымкі. Так, Алена Рымашэўская з Любані адкрыла ветэрынарную клініку з УГД і аперацыйным кабінетам. Дзякуючы субсідыі яна змагла закупіць абсталяванне і цяпер прымае пацыентаў нават з суседніх раёнаў. Акрамя таго, Дзмітрый Дзям'янік з Баранавіч разам з сынамі запусціў хімчыстку мэблі. Дзяржаўная падтрымка дапамагла яму набыць тэхніку і ўпэўнена стартаваць у бізнесе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі